jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Выступленні супрацоўнікаў амбасады ЗША Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прэс-рэлізы за 2007 год

Прадстаўнікі амбасады ЗША наведалі Віцебскую вобласць

Прэс-рэліз амбасады ЗША
16 жніўня 2007 г.

Другі сакратар амбасады ЗША Сцівен Гілен і часовы супрацоўнік палітыка-эканамічнага аддзела Скот Рыз наведалі Віцебск і Гарадок. 15 жніўня, пасля сустрэчы з прадстаўнікамі гарадоцкай грамадзянскай супольнасці, дыпламаты былі прынятыя старшынёй Гарадоцкага райвыканкама Анатолям Мікалаевічам Марозам, які правёў для іх экскурсію па гораду. Затым спадары Гілен і Рыз накіраваліся ў Віцебск, дзе наведалі сабор св. Варвары. На наступны дзень госці сустрэліся з першым намеснікам старшыні Віцебскага гарвыканкама Уладзімірам Сяргеевічам Каташуком, а таксама з прадстаўнікамі незалежных сродкаў масавай інфармацыі. Сваю паездку дыпламаты завяршылі наведваннем Свабоднай эканамічнай зоны,  вытворчага прадпрыемства “Вітэла” і Віцебскай гарадской бібліятэкі замежнай літаратуры, дзе пагутарылі з супрацоўнікамі “Амерыканскага кутка”.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі