Прэс-рэлізы за 2006 год
Заява амбасады ЗША аб палітычных зняволеных у Беларусі
1 снежня 2006 г.
Прэзідэнт Буш, выступаючы 28 лістапада ў Рызе, ахарактарызаваў Беларусь як “месца, дзе збіваюць удзельнікаў мірных пратэстаў і дзе апазіцыйныя лідэры “знікаюць” ад рук агентаў бязлітаснага рэжыму. Існаванне гэткага прыгнёту ў нашым асяроддзі зневажае сумленне Еўропы і сумленне Амерыкі. Мы хочам сказаць народу Беларусі: наша бачанне адзінай, свабоднай і мірнай Еўропы ўключае і вас, і мы заўсёды з вамі ў вашай барацьбе за свабоду”
Тэма палітычных зняволеных яскрава адлюстравана ў нядаўняй рэзалюцыі Трэцяга камітэта Генеральнай Асамблеі ААН, якая тычыцца сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і адным з ініцыятараў прыняцця якой выступілі Злучаныя Штаты.
Вельмі трагічна, што рэпрэсіі рэжыму прымусілі беларусаў да радыкальных метадаў выказвання сваіх поглядаў. Падчас сустрэчы з Ірынай Казулінай 30 лістапада амбасадар ЗША выказала сваю глыбокую занепакоенасць здароўем палітычнага зняволенага Аляксандра Казуліна, які зараз праводзіць галадоўку.
Злучаныя Штаты Амерыкі яшчэ раз заклікаюць беларускія ўлады вызваліць усіх асобаў, якія зняволеныя па палітычна матываваных абвінавачаннях.