jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Амбасадар Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год Амбасадар Сцюарт наведала Баранавічы і адчыніла дванаццаты “Амерыка

Праграмы і мерапрыемствы

Амбасада ЗША правяла музычны фестываль “Амбасовішча”

 Фота спевака і гітарыста з гурта Водар сусвет
Гурт "Водар сусвет"
Ужо другі год запар амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ладзіць канцэрт беларускіх рок і фолк-гуртоў на адкрытым паветры, у рэзідэнцыі амерыканскага амбасадара ў Раўбічах – маляўнічым кутку пад Мінскам. Апошні канцэрт, што адбыўся 12 верасня, сабраў музыкаў самых разнастайных жанраў, якія выступілі прадстаўнікамі беларускай музычнай супольнасці, а таксама журналістаў і прадстаўнікоў больш шырокай аўдыторыі, якая складалася з замежных дыпламатаў і выпускнікоў праграм абмену па лініі ўрада ЗША.  Усе музыканты пагадзіліся, што гэтае мерыпрыемства, якое атрымала назву “Амбасовішча” (сугучна са штогадовым фэстам “Басовішча”), дало ім магчымасць зайграць сваю музыку і данесці яе да людзей. Такой магчымасці яны амаль пазбаўлены апошнім часам з-за забароны на іх музыку ў Беларусі. Такім чынам, канцэрт “Амбасовішча” стаў святам свабоды мастацкага волевыяўлення і даў магчымасць музыкантам паразмаўляць з дыпламатамі, журналістамі і прафесіяналамі музычнага бізнесу.

На другі год свайго існавання “Амбасовішча” ўжо заявіла сябе ў якасці паўнамаштабнага музычнага фестывалю. Наведвальнікі свята прагаласавалі за лепшы гурт, які быў афіцыйна абвешчаны вядучым канцэрта. У агульным было прадстаўлена 16 гуртоў і сольных выканаўцаў; кожны з іх выканаў па дзьве альбо тры песні. Разам з добра вядомымі і паважанымі беларускімі выканаўцамі амбасада запрасіла на фэст некалькі маладых і пачынаючых выканаўцаў, у тым ліку з іншых абласных цэнтраў Беларусі.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі