jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Выступленні супрацоўнікаў амбасады ЗША Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прэс-рэлізы за 2001 год

Заява ЗША у АБСЕ аб дзейнасці няўрадавых арганізацый у Беларусі (26 красавіка 2001 г.)

Дзякуй, сп. Старшыня.

Мы падзяляем занепакоенасць, выказаную Старшынствуючым у ягоным лісце ад 9 красавіка да беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

Мы прынялі да ведама запэўніванні беларускага ўрада, аб якіх вы зараз прыгадалі, што прэзідэнцкі дэкрэт № 8 не будзе прымяняцца да дзейнасці КНГ і што ён не накіраваны на абмежаванне дзейнасці няўрадавых арганізацый на Беларусі.

Аднак гэтыя запэўніванні выглядаюць не вельмі пераканаўча, калі, як адзначае КНГ, беларускі ўрад працягвае выкарыстоўваць сваю няправільную трактоўку слова “кансультацыі” з мэтай блакіраваць важныя праекты КНГ, якія павінны працягвацца надалей.

Гэткім жа чынам мясцовыя няўрадавыя арганізацыі, якія напрамую трапляюць пад дзеянне гэтага дэкрэта, наўрад ці будуць задаволеныя гэтымі запэўніваннямі, калі патрабаванні па рэгістрацыі, згодна з дэкрэтам, стануць перашкодай іх дзейнасці.

Паколькі ўвядзенне ў дзеянне гэтага дэкрэта стане перашкодай выкананню Беларуссю усталяваных міжнародных крытэрыяў па свабодных і справядлівых выбарах, лепшы шлях, якім Беларусь можа запэўніць сусветную супольнасць у тым, што гэты дэкрэт не меў на мэце нічога дрэннага, гэта яго адмена.

Сп. Старшыня, паколькі набліжаецца дата прэзідэнцкіх выбараў, Злучаныя Штаты занепакоеныя тым, што Беларусь працягвае ўсё далей адыходзіць ад міжнародных крытэрыяў для свабодных і справядлівых выбараў.

Затрыманне 50 удзельнікаў мерапрыемстваў, арганізаваных апазіцыйнымі арганізацыямі 21 красавіка, супярэчыць абавязацельствам Беларусі перад АБСЕ аб захаванні свабоды выказванняў і збораў і ўяўляе сабой яшчэ адзін крок у няправільным накірунку.

Мы заклікаем Беларусь змяніць свой падыход праз крокі, якія на справе, а не на словах прадэманструюць гатоўнасць супрацоўнічаць з АБСЕ і садзейнічаць працы яе інстытутаў, такіх як БДІПЧ, офіс Прадстаўніка па свабодзе сродкаў масавай інфармацыі, КНГ, а таксама з мясцовымі няўрадавымі арганізацыямі, каб стварыць умовы для свабодных і справядлівых выбараў , якія б прызнала міжнародная супольнасць.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі