jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Выступленні супрацоўнікаў амбасады ЗША Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прэс-рэлізы за 2003 год

Заява амбасады ЗША з нагоды міжнароднага дня барацьбы з гандлем людзьмі (23 верасня 2003 г.)

З нагоды Міжнароднага дня барацьбы з сэксуальнай эксплуатацыяй і гандлем жанчынамі і дзецьмі Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі хоча адзначыць намаганні грамадскіх арганізацый Беларусі – партнёраў па сусветнай кампаніі супраць гандлю людзьмі.

Гандаль людзьмі з’яўляецца сучасным рабствам , чые ахвяры пакутуюць ад ганебнага абыходжання, уключаючы фізічнае і псіхалагічнае зневажанне. Гэта адно з найбольш абуральных парушэнняў правоў чалавека, з якім сутыкаецца сусветнае грамадства.

Ніводная краіна не застрахаваная ад гандлю людзьмі. Па падліках урада ЗША, кожны год аб’ектамі гандлю праз міжнародныя межы становяцца прыкладна 800-900 тысяч чалавек – мужчын, жанчын і дзяцей – сярод якіх ад 18 да 20 тысяч накіроўваюцца ў Злучаныя Штаты. У кастрычніку 2000 года Кангрэс ЗША прыняў Акт аб абароне ахвяраў гандлю людзьмі. Гэты дакумент вызначае жорсткія формы гандлю людзьмі і патрабуе ад Джярждэпартамента прадастаўляць Кангрэсу штогадовы даклад аб стане спраў у гэтай сферы. Гэты даклад, падрыхтаваны Дзярждэпартаментам, з’яўляецца адным з найбольш поўных дакументаў, які адлюстроўвае намаганні, што прымаюцца ўрадамі розных краін свету для барацьбы з жорсткімі формамі гандлю людзьмі.

У мінулым годзе Бюро Дзярждэпартамента па пытаннях народанасельніцтва, бежанцаў і міграцыі фінансавала на Беларусі праект, накіраваны супраць гандлю людзьмі. Гэты праект ажыццяўляўся Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі. На выдзеленыя сродкі яе мінскі офіс арганізаваў нацыянальную кампанію па інфармаванні насельніцтва, пад час якой у прэсе, на радыё і тэлебачанні размяшчаліся матэрыялы, якія распавядалі жыхарам Беларусі  аб рэальнасцях злачынстваў, звязаных з гандлем людзьмі. Акрамя таго, у беларускіх рэгіёнах правадзіліся курсы для грамадскіх арганізацый, зацікаўленых у працы з рэальнымі і патэнцыяльнымі ахвярамі гандлю людзьмі і прадастаўленні ім дапамогі.

Амбасадзе прыемна паведаміць, што ў гэтым годзе Міжнародная арганізацыя па міграцыі атрымае ад Бюро па пытаннях народанасельніцтва, бежанцаў і міграцыі наступныя 230 тысяч долараў ЗША на правядзенне ў Беларусі мерапрыемстваў супраць гандлю людзьмі. Новы праект арганізацыі будзе пабудаваны на ўжо існуючым беларускім вопыце і накіраваны на дапамогу ў рэінтэграцыі ахвяраў і на ўзмацненне ролі грамадзянскай супольнасці ў забеспячэнні свядомасці насельніцтва аб гандлі людзьмі.

Амбасада ЗША вітае працу міжнародных і грамадскіх арганізацый у Беларусі і іх мэтанакіраванасць у барацьбе супраць гандлю людзьмі. Наша мэта – з дапамогай далейшага супрацоўніцтва паміж урадамі, грамадскімі арганізацыямі і міжнароднай супольнасцю абараніць і дапамагчы ахвярам, а таксама прыцягнуць да адказнасці тых, хто робіць людзей таварам і ўтрымлівае іх у рабскіх умовах.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі