jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Выступленні супрацоўнікаў амбасады ЗША Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прэс-рэлізы за 2004 год

Заява амбасады ЗША ў сувязі з асуджэннем Леванеўскага і Васільева (10 верасня 2004 г.)

Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі выказвае вялікую занепакоенасць у сувязі з нядаўнім судом і прысудам Аляксандру Васільеву і Валерыю Леванеўскаму. І “злачынства” – публікацыя верша – і “пакаранне” – два гады зняволення – выглядаюць як грандыёзная маніпуляцыя беларускім правасуддзем, накіраваная на падаўленне свабоды слова беларускіх грамадзян.

Амбасаду таксама непакоіць тое, што суддзя не дазволіў прадстаўнікам абароны выклікаць сведкаў. Ніводны працэс не можа быць справядлівы, калі прадстаўнікам абароны не дазволена прадставіць свае аргументы і калі прадстаўлены толькі адзін пункт гледжання.

Дзеянні беларускіх судовых уладаў супраць гэтых двух палітычных дзеячоў выглядаюць палітычна матываванымі і выклікаюць сур’ёзныя сумненні наконт намеру беларускіх уладаў дазволіць адкрыты палітычны працэс напярэдадні парламенцкіх выбараў на Беларусі. Амбасада заклікае беларускія ўлады паважаць права беларускіх грамадзян на свабоду слова і спыніць выкарыстанне судоў у палітычных мэтах, як гэта адбылося ў дадзеным выпадку.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі