Прэс-рэлізы за 2004 год
Амбасада ЗША асуджае напад на Валерыя Фралова (9 ліпеня 2004 г.)
Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкi выказвае глыбокую занепакоенасць з нагоды нападу 1 лiпеня невысветленых асобаў на вядомага палiтыка i дэпутата парламента Валерыя Фралова. Незалежна ад матываў нападу ён з’яўляецца вiдавочна крымiнальным. Амбасада ЗША заклiкае беларускiя ўлады да поўнага расследавання iнцыдэнту i прыцягнення вiнаватых да адказнасцi, як было б зроблена ў любой iншай крымiнальнай справе. Адметнасць спадара Фралова як палiтычнай фiгуры надае гэтаму нападу асаблiва далiкатны i трывожны характар ва умовах наблiжэння восеньскiх выбараў на Беларусi. Выконваючы свае абавязкi перад беларускiм грамадствам i мiжнароднай супольнасцю, беларускiя ўлады павiнны прыкласцi ўсе намаганнi, каб абаранiць усiх беларускiх грамадзян, незалежна ад iх палiтычных поглядаў, ад гвалту i запалохвання, асаблiва палiтычнага кшталту.