jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Выступленні супрацоўнікаў амбасады ЗША Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прэс-рэлізы за 2000 год

ЗША асуджаюць прыгавор Андрэю Клімаву (21 сакавіка 2000 г.)

Заява прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Джэймса Рубіна

ЗША асуджаюць прыгавор па палітычна матываваных абвінавачваннях, вынесены Андрэю Клімаву, дэпутату Вярхоўнага Савета Беларусі 13-гасклікання і віднаму лідэру апазіцыі да рэжыму Лукашэнкі. Тое, як рэжым абыходзіўся са спадаром Клімавым, з самага пачатку было пародыяй на правасуддзе. Ён быў арыштаваны ў лютым 1998 года і 17 месяцаў знаходзіўся ў зняволенні без суда. 12 снежня мінулага года ён быў жорстка збіты турэмнай аховай. Толькі пасля ўмяшання Кансультатыўна-назіральнай групы АБСЕ і пасла ЗША Спекхарда спадару Клімаву было дазволена атрымаць належную медыцынскую дапамогу.

Гэты прыгавор, а таксама паказны працэс над былым прэм’ер-міністрам Беларусі Міхаілам Чыгіром, што зараз працягваецца, забарона ўрада на правядзенне наступных дэманстрацый апазіцыі сведчаць пра далейшае адмаўленне ўладаў ад дыялога і нежаданне ўсталяваць належны клімат для свабодных і справядлівых выбараў, якія ўрад плануе правесці ўвосень. Мы ізноў заклікаем беларускія ўлады ажыццявіць канкрэтныя крокі да сапраўднага дыялогу з дэмакратычнай апазіцыяй і прадэманстраваць большую павагу да фундаментальных правоў чалавека. Асабліва важна, каб улады захоўвалі права людзей на свабоду сходаў і гарантавалі, што правядзенню шэсцяў апазіцыі, запланаваных на гэтую вясну, не будзе стварацца перашкодаў. Толькі праз такія намаганні Беларусь можа выйсці з існуючага канстытуцыйнага і палітычнага тупіка і завершыць міжнародную ізаляцыю, ў якой яна апынулася з-за сваіх дзеянняў.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі