Прэс-рэлізы за 2005 год
Пасол ЗША афіцыйна адкрывае новы корпус Тураўскай раённай бальніцы (23 чэрвеня 2005 г.)
24 чэрвеня 2005 года Пасол Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі Джордж Крол афіцыйна адкрые новы рэабілітацыйны цэнтр Тураўскай раённай бальніцы, які быў адноўлены на грант у памеры 190 тысяч долараў, выдаткаваны ў межах Праграмы гуманітарнай дапамогі Еўрапейскага Камандавання Узброеных Сіл ЗША. На цырымоніі адкрыцця, якая будзе праходзіць напярэдадні 190-й гадавіны з дня пабудовы бальніцы, Еўрапейскае Камандаванне Узброеных Сіл ЗША будзе прадстаўляць Ваенны аташэ Злучаных Штатаў у Беларусі маёр Джон Пілоні. Адноўленыя памяшканні прызначаныя для правядзення рэабілітацыі і абсталяваны сучаснымі водалячэбнымі прыладамі. Пасля ўнутранай перапланіроўкі корпуса, замены санітарнага, ацяпляльнага і асвятляльнага абсталявання, а таксама поўнага аднаўлення інтэр’еру ў жыхароў Турава і ўсяго раёна з’явіцца камфартабельны рэабілітацыйны медыцынскі цэнтр. Праект аднаўлення Першай раённай бальніцы Турава – гэта ўжо другі буйнамаштабны праект Еўрапейскага Камандавання Узброеных Сіл ЗША на тэрыторыі Беларусі. У 2000 годзе пачалося аднаўленне Гомельскай бальніцы хуткай дапамогі, якое працягваецца і сення. Абодва праекты праводзяцца ў цесным супрацоўніцтве з уладамі Гомельскай вобласці.