Прэс-рэлізы за 2005 год
Сумесная заява Злучаных Штатаў Амерыкі і Еўрасаюза аб нядаўнім акце вандалізму ў Курапатах (30 лістапада 2005 г.)
Злучаныя Штаты Амерыкі і Еўрапейскі Саюз асуджаюць нядаўняе наўмыснае нанясенне шкоды мемарыяльнаму комплексу Курапаты. Невядомыя вандалы выразалі свастыку на рэлігійнай іконе, павалілі альбо пашкодзілі каля дзесятка крыжоў, а таксама ізноў сапсавалі мемарыяльную лаўку, якая была ўсталявана ў 1994 годзе Прэзідэнтам Клінтанам. Гэтыя крыжы і лаўка былі размешчаныя тут у памяць аб дзесятках тысяч бязвінных ахвяр НКВД ў Беларусі, якія былі забітыя ў Курапатах. Апаганенне гэтага мемарыялу зневажае памяць аб тых ахвярах і дэманструе пагарду да ўсяго беларускага народа.