jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Паслугі для грамадзян ЗША
 
  Агульная інфармацыя Інфармацыя для падарожнікаў Прыватныя юрыдычныя спрэчкі Падарожжа ў Беларусь Паслугі Спіс дактароў Пасведчанне аб нараджэнні за мяжой Пашпарты Шлюб у Беларусі

Інфармацыя для падарожнікаў

Падарожжа ў Беларусь і транзіт

Грамадзяне ЗША, якія праязджаюць праз Беларусь у іншыя краіны, павінны мець на ўвазе, што для ўезду і выезду з Беларусі патрабуецца транзітная віза. Транзітную візу трэба атрымліваць перад любым падарожжам, у час якога адбываецца праезд праз Беларусь. Візы Садружнасці незалежных дзяржаў (СНД) і Расіі не з’яўляюцца заменай такой транзітнай візы. Многія турыстычныя кампаніі, у тым ліку ў Расіі і краінах СНД, а таксама прадаўцы чыгуначных квіткоў часта не ведаюць аб гэтых візавых патрабаваннях і могуць не заказаць для вас транзітную візу, калі вы самі аб гэтым не папросіце. Таксама нагадваем грамадзянам ЗША, якія накіроўваюцца ў Беларусь праз Расію, што ім неабходна мець расійскую транзітную візу ў дадатак да беларускай візы.

Грамадзяне ЗША, якія спрабавалі праехаць праз Беларусь без сапраўднай беларускай транзітнай візы, не атрымлівалі дазволу на ўезд у краіну і прымусова здымаліся з цягнікоў. Было таксама шмат выпадкаў, калі амерыканскія грамадзяне без транзітных віз здымаліся з цягнікоў ужо ў час транзіту праз тэрыторыю Беларусі. Здараліся выпадкі, калі мясцовыя памежныя і чыгуначныя службы пагражалі пасажырам турэмным зняволеннем альбо вымушалі “штраф” пасля таго, як станавілася вядома пра адсутнасць у іх сапраўднай транзітнай візы. У некаторых выпадках амерыканскія грамадзяне падвяргаліся грубаму і пагрозліваму абыходжанню, у тым ліку асабістаму вобыску і вобыску багажу. Амерыканскім грамадзянам рэкамендуецца не плаціць ніякім памежным і чыгуначным службам за транзітныя візы, паколькі гэтыя службы не ўпаўнаважаныя выдаваць такія візы. Амерыканцы таксама не абавязаны плаціць ніякіх “візавых штрафаў”. Пры ўзнікненні прэтэнзій з боку памежных ці чыгуначных службаў, грамадзяне ЗША, якія не маюць беларускай транзітнай візы, павінны патрабаваць звязаць іх з супрацоўнікамі консульскага аддзелу амбасады ЗША ў Мінску.  

Акрамя таго, беларускі ўрад часам уводзіць патрабаванні аб спецыяльных прапусках у “ахоўваемыя памежныя зоны”. Урад Беларусі не прадаставіў інфармацыі аб тым, як вызначаюцца параметры гэтых зон. Падарожнікам трэба ўважліва сачыць за ўказальнікамі, шлагбаумамі ці памежнымі пастамі і не заязджаць на такія тэрыторыі без дазволу.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі