Прэс-рэлізы за 2005 год
Заява ў сувязі з дзеяннямі супраць “Саюза палякаў Беларусі” (2 жніўня 2005 г.)
Заява выконваючага абавязкі прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Тома Кейсі
Злучаныя Штаты асуджаюць дзеянні беларускіх уладаў, накіраваныя супраць “Саюза палякаў Беларусі”. Арышт сябраў Саюза, закрыццё ягонай газеты і выкарыстанне спецпадраздзяленняў міліцыі дзеля захопу ягонана офіса – усё гэта элементы існуючай практыкі запалохвання тых, хто жадае мірна выказваць свае думкі.
За апошнія два месяцы ў Беларусі былі зачыненыя 80 працэнтаў мясцовых прадстаўніцтваў трох асноўных партый, актывісты былі зняволеныя, а некалькі незалежных газет, што яшчэ засталіся, былі аштрафаваныя на буйныя сумы. Злучаныя Штаты заклікаюць кіраўніцтва Беларусі спыніць гэтыя парушэнні і паважаць правы беларускіх грамадзян.