Прэс-рэлізы за 2006 год
Беларусь: віншаванне лаўрэату Сахараўскай прэміі Аляксандру Мілінкевічу
Заява прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Шона Маккормака
Злучаныя Штаты віншуюць грамадзяніна Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з атрыманнем прэстыжнай Сахараўскай прэміі, якую прысуджае канферэнцыя прэзідэнтаў Еўрапарламента. Штогадовая прэмія “За свабоду думкі” дэманструе прызнанне Еўропай (і мы падзяляем гэтае прызнанне) мужнасці палітычнай апазіцыі ў барацьбе за дэмакратыю ў неспрыяльных умовах, якія існуюць сёння ў Беларусі. Рэжым Лукашэнкі неаднаразова дэманстраваў пагарду да асноўных чалавечых свабод, каб захаваць сваё дыктатарскае праўленне. Рэжым працягвае ўтрымліваць шматлікіх вязняў сумлення, якія зняволены выключна з-за спробаў скарыстацца сваімі фундаментальнымі правамі, і мы заклікаем да іх неадкладнага вызвалення. Гэтая прэмія дэманструе, што непераможнае імкненне людзей да адкрытых палітычных выказванняў і свабоды слова, прыкладам якога была дзейнасць Андрэя Сахарава, сёння знаходзіць свой яскравы працяг у Беларусі. Злучаныя Штаты ганарацца магчымасцю быць побач з беларускім народам.