jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Выступленні супрацоўнікаў амбасады ЗША Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прэс-рэлізы за 2007 год

Палітычныя зняволеныя ў Беларусі

Вытрымкі з прэс-брыфінгу ў Дзярждэпартаменце ЗША

Вашынгтон, 28 лютага 2007 г.

Пытанне: Якія канкрэтныя меры прымае Дзярждэпартамент дзеля вызвалення палітычных зняволеных і абароны правоў чалавека ў Беларусі?

Адказ: Мы выкарыстоўваем кожную магчымасць, каб заклікаць беларускія ўлады вызваліць усіх зняволеных па палітычна матываваных абвінавачаннях. У сёлетнім Звароце аб становішчы краіны прэзідэнт Буш яшчэ раз падкрэсліў нашу рашучасць дапамагаць народу Беларусі. На працягу мінулага года Злучаныя Штаты прымалі неаднаразовыя захады з мэтай паўплываць на прэзідэнта Лукашэнку дзеля вызвалення палітычных зняволеных.

На гэтым тыдні ў Дзярждэпартаменце адбыліся сустрэчы з дэлегацыяй беларускіх апазіцыйных лідэраў і актывістаў грамадзянскай супольнасці, на якіх абмяркоўваліся далейшыя крокі з боку Злучаных Штатаў, накіраваныя на падтрымку абаронцаў свабоды і дэмакратыі ў Беларусі. У склад дэлегацыі ўваходзілі Ірына Казуліна, жонка беларускага палітычнага зняволенага Аляксандра Казуліна, і былы палітычны вязень Сяргей Мацкевіч.

  • У студзені 2007 года прэзідэнт Буш падоўжыў дзеянне “Акта аб дэмакратыі ў Беларусі”, у якім акрэсліваецца шэрах магчымых мераў па развіцці дэмакратыі і верхавенства закона ў Беларусі. Гэтыя меры дапоўняць ужо існуючыя праграмы нашай дапамогі, накіраваныя на спрыянне дэмакратыі, правам чалавека і развіццю грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
  • У снежні 2006 года Злучаныя Штаты ўзнялі пытанне аб палітычных зняволеных, у ліку якіх  Аляксандр Казулін, і аб ганебнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі на пасяджэнні Савета бяспекі ААН.
  • У снежні 2006 года тэма палітычных зняволеных у Беларусі заняла істотнае месца ў рэзалюцыі ААН,  разгледжанай па ініцыятыве ЗША і прынятай Генеральнай Асамблеяй ААН.
  • У сваім выступленні ў Рызе 28 лістапада 2006 года прэзідэнт Буш ахарактарызаваў Беларусь як “месца, дзе падаўляюцца мірныя пратэсты, дзе апазіцыйныя лідэры “знікаюць” ад рук агентаў бязлітаснага рэжыму. Існаванне такіх рэпрэсій побач з намі абражае сумленне Еўропы і Амерыкі. Мы хочам сказаць народу Беларусі: наша бачанне адзінай, свабоднай і мірнай Еўропы таксама ўключае і вас, і мы будзем побач з вамі ў вашай барацьбе за свабоду”.
  • У чэрвені 2006 года прэзідэнт Буш выдаў загад, згодна з якім блакіравалася ўласнасць у ЗША шэрагу асобаў, якія падрываюць дэмакратычныя працэсы і інстытуты ў Беларусі. Яшчэ шэсць імёнаў былі далучаны да гэтага спісу 27 лютага 2007 года. Такім чынам, зараз у яго ўваходзіць 16 чалавек, і ў будучым у ім могуць з’явіцца новыя імёны.
  • У маі 2006 года прэзідэнт Буш падпісаў пракламацыю, якая забараняе ўезд у ЗША асобам, адказным за палітычныя рашэнні і дзеянні, што перашкаджаюць пераходу Беларусі да дэмакратыі. У адпаведнасці з гэтым дакументам у ЗША ў далейшым быў закрыты ўезд шэрагу асобаў, што нясуць адказнасць за парушэнне правоў чалавека ў Беларусі.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі