jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Амбасадар Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Выступленні супрацоўнікаў амбасады ЗША Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прэс-рэлізы за 2008 год

Скарачэнне колькасці супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Мінску

Заява прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Шона Маккормака

24 сакавіка 2008 года

Злучаныя Штаты з вялікім шкадаваннем амаль напалову скарачаюць колькасць амерыканскіх супрацоўнікаў сваёй амбасады ў Мінску згодна з патрабаваннем урада Беларусі. Апрацоўка візавых заяў тэрмінова прыпыненая. Мы працягваем аказваць паслугі амерыканскім грамадзянам у Беларусі.

Мы таксама шкадуем аб закрыцці беларускім рэжымам некалькіх “амерыканскіх куткоў”.  Гэтыя інфармацыйныя рэсурсы, што знаходзяцца ў мясцовых бібліятэках, забяспечваюць доступ да аб’ектыўнай інфармацыі пра ЗША праз калекцыі кніг і інтэрнет. Злучаныя Штаты высока цэняць прамыя кантакты паміж беларусамі і амерыканцамі і па-ранейшаму вітаюць наведванне ЗША беларускімі грамадзянамі.

Дзеянні ўладаў Беларусі заслугоўваюць шкадавання і дэманструюць, што афіцыйны Мінск пайшоў па шляху канфрантацыі і ізаляцыі замест супрацоўніцтва і дэмакратычных рэформ. Мы хацелі б бачыць іншыя адносіны з Беларуссю, аднак гэта магчыма толькі пасля таго, як урад Беларусі прадэманструе сваю павагу да правоў чалавека і асноўных свабод.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі