Прэс-рэлізы за 2008 год
Скарачэнне колькасці супрацоўнікаў амбасады ЗША
Заява Часовага паверанага ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Джонатана Мура
24 сакавіка 2008 года
Сёння ў першай палове дня я перадаў адказ Злучаных Штатаў на патрабаванне скараціць колькасць дыпламатаў у нашай амбасадзе ў Мінску. Я адзначыў у Міністэрстве замежных спраў, што Злучаныя Штаты лічаць гэта патрабаванне неабгрунтаваным і непаслядоўным у межах дыпламатычнай практыкі. Аднак ЗША выканаюць гэта патрабаванне, і колькасць дыпламатычных супрацоўнікаў у Беларусі будзе скарочана да 17 чалавек да канца дня 27 сакавіка. Гэты крок адпавядае патрабаванням, прад’яўленым Міністэрствам замежных спраў.
Як толькі мы зможам прадоўжыць нашу працу ў Мінску, амбасада будзе ажыццяўляць свае задачы ў поўнай адпаведнасці з Венскай канвенцыяй аб дыпламатычных зносінах, у тым ліку забяспечваць кантакты паміж беларусамі і амерыканцамі, абараняць інтарэсы амерыканскіх грамадзян на тэрыторыі Беларусі, прымаць гасцей у ЗША і інфармаваць Дзяржаўны дэпартамент аб палітычным і эканамічным развіцці.. Як і раней, безумоўнае вызваленне ўсіх палітычных зняволеных дасць магчымасць пачаць пошук шляхоў да паляпшэння нашых двухбаковых адносін.