jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Супрацоўнікі Святочныя дні Вакансіі Грамадскія сувязі Заявы і прэс-рэлізы Праграмы і мерапрыемствы за 2009 год Праграмы і мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Інфармацыя пра амбасаду

Супрацоўнікі

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі - Майкл Скэнлэн

Разам з Кіраўніком Місіі, намеснік Пасла ўзначальвае і адказвае за калектыў, які складаецца з супрацоўнікаў Урада ЗША. Выконвае абавязкі Часовага Паверанага, калі Кіраўніка Місіі няма ў краіне.

Біяграфія Майкла Скэнлэна

Дарадца па пытаннях палітыкі і эканомікі

Супрацоўнікі палітычнай службы аналізуюць палітычную сітуацыю і яе патэнцыяльны ўплыў на інтарэсы ЗША, спрыяюць прыняццю дадзенай краінай знешнепалітычных рашэнняў, якія б падтрымлівалі інтарэсы Злучаных Штатаў, а таксама інфармуюць кіраўнікоў амерыканскіх кампаній аб мясцовай палітычнай сітуацыі. Супрацоўнікі эканамічнай службы інфармуюць амерыканскіх бізнесменаў аб інвестыцыйным клімаце і эканамічных тэндэнцыях у дадзенай краіне.

Аташэ па пытаннях інфармацыі, адукацыі і культуры - Роберт Рыўз

Аташэ па пытаннях інфармацыі, адукацыі і культуры з’яўляецца дарадцай Пасла Злучаных Штатаў па пытаннях грамадскіх сувязяў, выконвае абавязкі прэс-сакратара і адміністратара такіх афіцыйных праграмаў абмену як Праграма Фулбрайт, Праграма Хэмфры і Маскі, а таксама Праграма замежных візітаў у Злучаныя Штаты.

Адміністратыўны дарадца - Боб Мілер

Адміністратыўныя служачыя адказваюць за нармальнае функцыянаванне амбасады, уключаючы кіраванне персаналам, бюджэтныя і фінансавыя пытанні, маёмасць і закупкі.

Кіраўнік консульскай службы - Роберт Рыўз

Супрацоўнікі консульскай службы выдаюць візы замежным грамадзянам, якія жадаюць наведаць Злучаныя Штаты, і імігранцкія візы для тых, хто жадае пераехаць туды на пастаяннае месца жыхарства.

Ваенны аташэ

Асноўны абавязак ваеннага аташэ -- прадстаўляць у краіне Міністра абароны ЗША. Ваенны аташэ з’яўляецца таксама дарадцай Пасла па ўсіх пытаннях, што тычацца ваеннай ці абарончай сферы, падтрымлівае сувязі з Міністэрствам абароны Беларусі. Сярод абавязкаў ваеннага аташэ таксама каардынацыя дзеянняў па праграме “Партнёрства дзеля міру” і іншых мерапрыемстваў.

Аташэ па пытаннях бяспекі - Крысцін Путц

Аташэ па пытаннях бяспекі займаецца пытаннямі фізічнай, працэдурнай і асабістай бяспекі дыпламатычных аб’ектаў і персаналу, а таксама праводзіць мясцовыя брыфінгі па праблемах бяспекі і ацэнку пагроз прадстаўнікам бізнесу.

Kіраўнік офіса USAID у Беларусі - Чак Хаўэл

Супрацоўнікі Агенцтва Злучаных Штатаў па міжнародным развіцці (USAID) адмініструюць пераважную большасць замежнай дапамогі ад народа Злучаных Штатаў. Гэтая дапамога, якая перадаецца як на двухбаковай аснове, так і праз унёскі ў міжнародныя арганізацыі, уключае ў сябе сродкі на развіццё грамадзянскай супольнасці і мас-медыя, падтрымку дэмакратыі, гуманітарную дапамогу, паслугі ў сацыяльнай сферы і ахове здароўя, развіццё эканомікі і бізнесу.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі