Прэс-рэлізы за 2007 год
Заява амбасады ЗША з нагоды правядзення Сацыяльнага марша
31 кастрычніка 2007 г.
Амбасада Злучаных Штатаў вітае рашэнне мінскіх гарадскіх уладаў дазволіць правядзенне 4 лістапада Сацыяльнага марша. Права грамадзян на сходы і свабоднае выказванне сваіх поглядаў па асноўных палітычных, эканамічных і сацыяльных праблемах з’яўляецца неад’емнай часткай кожнай дэмакратыі. Мы заклікаем беларускія ўлады дазволіць сваім грамадзянам бесперашкодна ўзяць удзел у гэтай мірнай дэманстрацыі без пераследу, умяшальніцтва і пагроз пакарання. Акрамя таго, мы заклікаем праваахоўныя сілы працягваць праяўляць стрыманасць у адносінах да дэманстрантаў.
Нарэшце, амбасада зноў выказвае сваю занепакоенасць станам усіх зняволеных па палітычна-матываваных абвінавачаннях і заклікае да іх неадкладнага вызвалення.