Праграма малых грантаў амбасады ЗША
Мэта праграмы - падтрымка развіцця грамадзянскай супольнасці.
Праграма зацікаўлена ў праектах, якія спрыяюць:
• грамадскаму дыялогу
• ахове і падтрымцы грамадскіх інтарэсаў
• сацыяльнаму развіццю і ўзмацненню мясцовых супольнасцяў
• мясцоваму самакіраванню
• гендэрнай роўнасці
• рэформам рынкавай эканомікі
• захаванню культурнай і прыроднай спадчыны, у тым ліку вырашэнню экалагічных і Чарнобыльскіх праблем.
Праекты, якія прадугледжваюць найбольшую колькасць карыстальнікаў, спрыяюць супрацоўніцтву з іншымі арганізацыямі, уключаюць супрацоўніцтва з мясцовымі дзяржаўнымі ўстановамі ці камерцыйнымі арганізацыямі, а таксама прадугледжваюць унёсак з іншых крыніцаў, будуць мець сур'ёзную перавагу.
Заяўкі прымаюцца ад зарэгістраваных беларускіх грамадскіх арганізацый.
Прыярытэты
Заяўкі мусяць:
- факусавацца на канкрэтнай мэце
- задавальняць патрэбы мэтавай аўдыторыі
- уключаць працоўны план дасягнення мэты
- уключаць падрабязнае абгрунтаванне праекта
- быць сціплымі па памерах
- адлюстроўваць сапраўдны і разумны кошт выканання
- уключаць усе крыніцы фінансавання.
Заяўкі ацэньваюцца паводле наступных крытэрыяў:
- патэнцыял для ўкладу ў развіццё
прыярытэтных сфер
- выканальнасць і фінансавая трываласць праекта
- мінулы досвед паспяховай арганізацыі і выканання запланаванай дзейнасці
- мінулы досвед працы з іншымі донарскімі
арганізацыямі
- уласны ўнёсак арганізацыі (удзел у выдатках ).
Агульныя прынцыпы
Праектная дзейнасць у рамках грантаў павінна адпавядаць беларускаму заканадаўству.
Амерыканскія арганізацыі і асобы, а таксама арганізацыі і асобы трэціх краін не могуць атрымліваць гранты ў межах дадзенай праграмы.
Гранты не могуць выкарыстоўвацца для вядзення партыйнай ці палітычнай дзейнасці.
Звычайна гранты выдаюцца аднаразова. Адзін і той жа праект не можа быць падтрыманы паўторна.
Адміністратыўныя выдаткі мусяць быць звязаныя з канкрэтнай дзейнасцю ў межах гранта, а не з агульнымі бягучымі выдаткамі.
Сродкі праграмы не павінны выкарыстоўвацца для аплаты замежных паездак.
Гранты на публікацыю друкаваных матэрыялаў мусяць апісваць іх патэнцыйную аўдыторыю, змест і шляхі распаўсюджвання.
Гранты на правядзенне канферэнцый і семінараў мусяць апісваць іх патэнцыйную аўдыторыю, змест і чакаемыя вынікі.
Усе заяўкі мусяць уключаць рэзюмэ асноўных удзельнікаў праекту.
Заяўкі мусяць падавацца на англійскай і беларускай (ці рускай) мове.
Найбольш частыя пытанні
Хто можа падаваць заяўкі? Беларускія зарэгістраваныя грамадскія арганізацыі. Заяўкі ад дзяржаўных, міжнародных ці палітычных партыйных арганізацый разглядацца не будуць.
Як падаць заяўку? Форму заяўкі можна знайсці тут (PDF, 121KB).
Папяровыя бланкі можна атрымаць у нашым офісе ў Мінску на вул. Герцэна 2а.
Якія тэрміны падачы заявак? Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года.
Як доўга працягваецца працэс разгляду? Працэс разгляду можа быць розным, але ў сярэднім займае каля 3 месяцаў.
Што рабіць, калі ўзнікаюць пытанні падчас падрыхтоўкі заяўкі? Звяжыцеся з нашым офісам наўпрост па телефоне: (017) 211 0567. Супрацоўнікі адкажуць на канкрэтныя пытанні.
У якой валюце мусіць складацца бюджэт? Бюджэт мусіць складацца ў доларах ЗША і змяшчаць падрабязнае апісанне выдаткаў. Наўпрост звяжыцеся з нашым офісам, каб удакладніць памеры бюджэта.
Які максімальны тэрмін гранту? Адзін год. Тэрмін гранта пачынаецца з даты рэгістрацыі ў Дэпартаменце па гуманітарнай дапамозе.
Кантактная інфармацыя
Адрас:
Аддзел інфармацыі, адукацыі і культуры
Амбасада ЗША, Мінск
вуліца Герцэна 2а
Мінск 220030
Тэлефон:
(017) 217-04-81; 211-0567
Факс:
(017) 211-0384
Электронная пошта:
DFSGP@usembassy.minsk.by
Вэб-старонка:
http://minsk.usembassy.gov/