Праграмы і мерапрыемствы за 2009 год
Медыя-дырэктар Абамы заахвочвае грамадскую актыўнасць
25-29 сакавіка Беларусь наведаў Джо Роспарс, дырэктар па новых СМІ перадвыбарчага штаба Барака Абамы. На прыкладзе надзвычай паспяховай прэзідэнцкай кампаніі 2008 года Роспарс падзяліўся ўласным досведам аб дзеянні новых СМІ і выкарастанні інтэрнет- тэхналогій у інфармацыйных кампаніях. Інавацыйныя ідэі па заахвочванні людзей і пабудове арганізацыйнай інфраструктуры, што ўжываліся падчас кампаніі Абамы, выклікалі вялікі інтарэс у беларускай публікі – прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, супрацоўнікаў новых і традыцыйных СМІ, студэнтаў і прафесіяналаў у сферы public relations. Выступленні Джо Роспарса далі слухачам магчымасць не толькі пачуць з першых вуснаў пра філасофію рэвалюцыйнай па сваёй сутнасці прэзідэнцкай кампаніі Барака Абамы, але і атрымаць уяўленне аб метадах эфектыўнага прыцягнення людзей да рэалізацыі канкрэтнай мэты, зразумець дзейсную ролю самаарганізацыі і незалежнай дзейнасці ў развіцці грамадзянскай супольнасці.