jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Паслугі для грамадзян ЗША
 
  Агульная інфармацыя Інфармацыя для падарожнікаў Паслугі Спіс дактароў Пасведчанне аб нараджэнні за мяжой Пашпарты Шлюб у Беларусі

Шлюб у Беларусі

Шлюбнае махлярства

Знаёмства праз пошту – рызыкоўная справа. У амбасаду прыходзіць шмат паведамленняў аб махлярскіх схемах у Беларусі. Такія схемы звычайна выглядаюць як аб’явы аб шлюбе, адносінах ці сяброўстве, але могуць прымаць і іншую форму. Кантакты як правіла адбываюцца праз электронную пошту, інтэрнэт-чаты, сайты знаёмстваў і г.д. Да такіх прапановаў трэба ставіцца з асаблівай перасцярогай.

Здараліся выпадкі, калі асобы, якія адклікаліся на прамыя просьбы даслаць грошы альбо на словы накшталт “я не магу аплаціць білет на цягнік, каб прыехаць да цябе”, гублялі свае грошы. Тут вы самі нясеце адказнасць за любыя выплаты грошай іншым асобам, якой бы высакароднай ні выглядала нагода. 

Грамадзянам ЗША можа спатрэбіцца дапамога юрыста, калі яны пажадаюць узбудзіць іск супраць грамадзяніна Беларусі. Спіс юрыстаў на англійскай мове ў фармаце PDF можна знайсці тут.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі