jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Амбасадар Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год

Пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Беларусь прыязджае амерыканскі піяніст Джон Рабілеці

Амбасада ЗША рада абвясціць аб візіце ў Беларусь сусветна вядомага класічнага піяніста Джона Рабілеці. 24 красавіка ў межах міжнароднага музычнага фестывалю “Мінская вясна” сп. Рабілеці выступіць з канцэртам у вялікай зале Белдзяржфілармоніі па адрасе: Мінск, праспект Незалежнасці 50. Пачатак у 19:00. У праграму ўключаны творы Шумана, Бетховена, Падзярэўскага, Шапэна і Сэн-Санса. Падчас свайго знаходжання ў Беларусі сп. Рабілеці правядзе таксама майстар-класы і канцэрт у музычнай школе горада Маладзечна.

Джон Рабілеці пабываў з гастролямі больш чым у дваццаці краінах Еўропы, Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, выступаючы ў буйнейшых залах свету. Ён запісаў кампакт-дыскі сваіх канцэртаў з аркестрам Санкт-Пецярбургскай філармоніі, расійскім нацыянальным сімфанічным аркестрам і аркестрам Новай сафійскай філармоніі. На працягу многіх гадоў сп. Рабілеці ўдзельнічае ў праграмах культурнага абмену і народнай дыпламатыі, з’яўляючыся стваральнікам і дырэктарам праграмы ўрада ЗША “Мастацкія амбасадары” і дырэктарам Міжнароднай музычнай ініцыятывы.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі