jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Выступленні супрацоўнікаў амбасады ЗША Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прэс-рэлізы за 2005 год

Выступленне пасла Джорджа Крола на адкрыцці “Амерыканскага кутка” ў Гродне (25 студзеня 2005 г.)

Для мяне вялікі гонар адкрыць сёмы “Амерыканскі куток” у Беларусі тут, у Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Карскага. Я спадзяюся, што гэты падарунак матэрыялаў для бібліятэкі дапаможа вашаму аддзелу замежнай літаратуры стаць сапраўдным цэнтрам узаемасувязяў паміж беларускім і амерыканскім народамі.

Я хацеў бы падзякаваць дырэктару бібліятэкі Лідзіі Мальцавай за магчымасць прысутнічаць сёння тут. Я таксама хацеў бы адзначыць намаганні кіраўніка аддзела замежнай літаратуры Ларысы Лотыш па стварэнні “Амерыканскага кутка”. Без іх дапамогі і без падтрымкі многіх з вас мы ніколі не змаглі б пабудаваць гэты важны культурны мост паміж нашымі краінамі.

Сёння я рад перадаць вашай бібліятэцы калекцыю кніг, кампакт-дыскаў, відэаматэрыялаў, DVD, камп’ютэраў і відэа абсталявання на суму больш за дваццаць пяць тысяч долараў. У мінулым годзе я меў магчымасць перадаць іншым “Амерыканскім куткам” у Беларусі такіх жа матэрыялаў на суму больш за восемдзесят сем тысяч долараў. Я спадзяюся, што буду здольны і надалей ажыццяўляць такія ахвяраванні падчас маёй працы ў якасці пасла Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі. Я не магу ўявіць лепшага ўкладання амерыканскіх сродкаў, чым гэтыя “Амерыканскія куткі”, якія спрыяюць узаемаразуменню і ўзаемнай павазе.

Гэтыя ахвяраванні ўзмацняюць нашу веру ў амаль бязмежны патэнцыял адукацыі, у звычайных людзей з розных краін, якія шчыра імкнуцца больш даведацца аб ультуры адно аднаго.

Зараз аддзел замежнай літаратуры знаходзіцца ў доме Элізы Ажэшкі, якая была выдатнай пісьменніцай і нястомным абаронцам правоў чалавека. Бязмежная вера спадарыні Ажэшкі ў сацыяльную справядлівасць, безумоўна, мае свае карані ў яе касмапалітычным выхаванні на гэтым скрыжаванні культур, а яе натхняючая вера ў перамогу дабра над злом адлюстроўвае найвышэйшыя імкненні ўсяго чалавецтва.

Яе родны горад Гродна з'яўляўся інтэлектуальным цэнтрам розных культур – беларускай, польскай, яўрэйскай і многіх іншых. З тысяча васемсот трыццатага года гэтая бібліятэка знаходзілася ў цэнтры культурнага і інтэлектуальнага жыцця Гродна. Я спадзяюся, што наша невялікае ахвяраванне дапаможа падтрымаць гэтую традыцыю міжкультурных зносінаў, якімі гэты горад і воблаць могуць заслужана ганарыцца.

Дзякуй.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі