jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Выступленні супрацоўнікаў амбасады ЗША Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прэс-рэлізы за 2001 год

Перасьлед пасля Дня Волі (30 сакавіка 2001 г.)

Заява прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Рычарда Баўчара

Злучаныя Штаты моцна занепакоеныя абыходжаннем беларускіх уладаў з тымі грамадзянамі Беларусі, якія публічна адзначылі Дзень Волі 25 сакавіка. Беларускія ўлады адмовілі ў дазволе на правядзенне шэсця ў Мінску і выкарысталі сілу каб разагнаць людзей, якія мірна сабраліся каб адзначыць гэтую дату. Па ўсёй краіне было арыштавана каля дваццаці чалавек. Некаторыя былі змешчаныя ў турму, як, напрыклад, Вінцук Вячорка, старшыня Беларускага Народнага Фронту – адной з асноўных дэмакратычных палітычных партый, якому было прысуджана 15 сутак зняволення. Іншыя, як парламентарый Людміла Гразнова, былі аштрафаваныя на суму, якая перавышае месячны заробак. Праваабаронца Алесь Бяляцкі і дэмакратычны маладзёжны лідэр Павел Севярынец чакаюць суда. Па звестках, арышты працягваюцца.

Свабода сходаў і выказванняў – гэта адныя з асноўных правоў чалавека, якія Беларусь абавязана захоўваць. Беларускія ўлады заклікаюць да паляпшэння адносін з міжнароднай супольнасцю. Мы настойваем, каб беларускія ўлады падмацавалі свае дэкларацыі на практыцы і пачалі з неадкладнага вызвалення сп. Вячоркі і іншых зняволеных, зняцця абвінавачванняў супраць сп. Бяляцкага і сп. Севярынца, а таксама спынення пакаранняў супраць усіх, хто адзначаў Дзень Волі.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі