Прэс-рэлізы за 2005 год
Прэс-рэліз амбасады ЗША аб візіце ў Мінск Памочніка намесніка Дзяржсакратара ЗША Дэвіда Крэймера (6 снежня 2005 г.)
6 снежня 2005 г. Памочнік намесніка Дзяржсакратара ЗША Дэвід Крэймер наведаў Мінск з рабочым візітам. Спадар Крэймер правёў кансультацыі ў Міністэрстве замежных спраў, а таксама сустрэўся з прадстаўнікамі палітычных і няўрадавых арганізацый Беларусі. У Міністэрстве замежных спраў спадар Крэймер абмеркаваў двухбаковыя адносіны і выказаў занепакоенасць ЗША станам дэмакратыі ў Беларусі, асабліва напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, што маюць адбыцца ў 2006 годзе. У ходзе размоваў з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці спадар Крэймер заявіў аб нязменнай амерыканскай падтрымцы народа Беларусі.