Прэс-рэлізы за 1999 год
Прэзідэнцкія выбары 16 мая (20 мая 1999 г.)
Заява прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Джэймса Рубіна
Дзяржаўны Дэпартамент звяртае ўвагу на спробу беларускай апазiцыi правесцi прэзiдэнцкiя выбары, якiя скончылiся 16 траўня. Iнiцыятыва апазiцыi па правядзенню выбараў прадэманстравала намаганнi дэмакратаў у Беларусi правесцi дыялог з беларускiм народам, якi рэжым Лукашэнкi працягвае адхiляць. Гэта надала драматычнай вастрынi тупiковай канстытуцыйнай i палiтычнай сiтуацыi, якую стварыў прэзiдэнт Лукашэнка сваiм адыходам ад Канстытуцыi ў 1996 г. i цiскам на правы чалавека. Гэтая iнiцыятыва паказала ўсiм яго няздольнасць аб’яднаць краiнуi забяспечыць палiтычную стабiльнасць.
Злучаныя Штаты Амерыкi асуджаюць захады беларускix уладаў на тое, каб задушыць намаганнi, накiраваныя на вяртанне краiны на шлях дэмакратычнага развiцця. Урад ажыццявiў рэпрэсii супраць арганiзатараў i ўдзельнiкаў выбараў, па сфабрыкаваным абвiнавачваннi пасадзiў у турму кандыдата ў прэзiдэнты былога прэм’ер-мiнiстра Чыгiра i пагражаў закрыццем незалежным газетам за асвятленне выбараў.
Мы зноў заклiкаем урад Беларусi змянiць курс i праявiць iнiцыятыву, каб правесцi без папярэднiх умоў дыялог з дэмакратычнымi сiламi краiны i грамадствам увогуле. Злучаныя Штаты працягнуць моцную падтрымку дэмакратыi i правоў чалавека ў Беларусi i будуць настойваць на тым, как мiжнародная супольнасць мела такую ж пазiцыю.