Паслугі для грамадзян ЗША
Пашпартная інфармацыя
Амерыканцы павінны берагчы свае пашпарты гэтак жа, як і ўсе іншыя каштоўныя рэчы. Калі ваш пашпарт згублены ці скрадзены ў Беларусі альбо вам трэба яго ўзнавіць, трэба прыйсці ў консульскі аддзел у час прыёму амерыканскіх грамадзян і звярнуцца з заявай аб выдачы новага пашпарту.
Каб выдаць амерыканскі пашпарт, нам неабходна мець пацверджанне вашай асобы і грамадзянства. Калі вы ўзнаўляеце дзеючы пашпарт, альбо тэрмін яго дзеяння скончыўся, сам пашпарт будзе з’яўляцца сведчаннем асобы і грамадзянства. У іншым выпадку для пацверджання асобы вам трэба мець дакумент з фатаграфіяй – напрыклад, вадзіцельскае пасведчанне. Каб пацвердзіць грамадзянства, неабходна прадаставіць завераную копію вашага пасведчання аб нараджэнні, пасведчанне аб натуралізацыі ці іншыя падобныя дакументы. Усе, хто жадае аднавіць пашпарт, павінны прадаставіць две аднолькавыя фатаграфіі 5х5 см, каляровыя альбо чорна-белыя на белым фоне.
Амерыканскім грамадзянам, якія жывуць ці падарожнічаюць за мяжой і звяртаюцца па амерыканскі пашпарт, выдаецца пашпарт новага ўзору з лічбавай фатаграфіяй і іншымі сучаснымі сродкамі абароны. Амбасады і консульствы ЗША дасягнулі гэтага выніку дзякуючы перадачы функцыі па выдачы пашпартоў на мясцовы ўзровень. Пашпарты звычайна выдаюцца ў дзесяцідзённы тэрмін з дня падачы заяўкі.
На дадзены момант кошт паслугі па аднаўленні пашпарту складае 67 долараў для дарослых, 97 долараў за замену згубленага ці скрадзенага пашпарту і 82 долары за выдачу дзіцячага пашпарту.
Бясплатна вам дапамогуць унесці змены ў дзеючы пашпарт альбо ўклеіць дадатковыя старонкі.