Праграмы і мерапрыемствы за 2009 год
Амерыканскі рэжысёр паставіў у Мінску брадвейскае шоу з удзелам беларускіх студэнтаў
17 лютага 2009 г.
|
На працягу двух тыдняў рэжысёр Майкл Паркс і піяніст Джон Фергюсан працавалі з групай студэнтаў харэаграфічнага і эстраднага факультэтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, рыхтуючы другую ў беларускай гісторыі брадвейскую пастаноўку на мінскай сцэне (і першую з удзелам мясцовых студэнтаў). Вынікам напружаных рэпетыцый стала яскравае шоу, якое прадставіла гледачам песенныя і танцавальныя нумары з такіх сусветна вядомых мюзіклаў як “Вестсайдская гісторыя”, “Чыкага”, “Брыялін”, “Лак для валасоў” і “Арэнда”. Публіка ўзнагародзіла пастаноўку бурнымі авацыямі, а крытыкі – прыхільнымі водгукамі і рэцэнзіямі. Многія з удзельнікаў шоу прызналіся, што падчас працы з амерыканскім харэографам яны атрымалі неацэнны джазавы і танцавальны вопыт, які дапаможа ім у будучай прафесійнай дзейнасці. Першы брадвейскі мюзікл быў пастаўлены ў Мінску месяц таму пры падтрымцы Амбасады Злучаных Штатаў. Тады музычнае рэвю было падрыхтавана сіламі беларускіх прафесійных акцёраў. Абедзьве групы выканаўцаў наведалі выступленні адно аднаго і зараз абмяркоўваюць магчымасці далейшай сумеснай працы.
Фрагмент музычнага шоу “Я люблю Брадвей!” (17 лютага 2009 г.)