Мультымедыя
Відэаматэрыялы амбасады ЗША можна праглядаць у новым акне браўзера праз сервіс YouTube.com. Відэафайлы, знятыя аддзелам інфармацыі, адукацыі і культуры, уяўляюць сабой дакументальныя фільмы на тэму двухбаковых адносін альбо фрагменты культурных мерапрыемстваў, наладжаных амбасадай ЗША сумесна з беларускімі партнёрамі.
Дакументальныя фільмы
“Забытая місія”. Фільм распавядае аб працы місіі ЮНРРА, якая прыбыла ў Мінск 16 красавіка 1946 года. У яе склад увайшлі спецыялісты ў розных сферах эканомікі на чале з вядомым нью-ёркскім адвакатам Рычардам Скандрэтам. Міжнародная дапамога Беларусі ўключала ў сябе прадукты харчавання, вопратку, інструменты, медыцынскія прэпараты, насенне, трактары і шмат чаго іншага – агульным коштам 61 млн. даляраў ЗША. Амбасада ЗША сумесна з прадстаўніцтвам ААН і музеем Вялікай айчыннай вайны сабрала архіўныя матэрыялы, якія сталі асновай гэтага фільма.
Плэйліст | Частка 1 | Частка 2 | Частка 3
“Гісторыя аднаго рукапаціскання”. Фільм створаны амбасадай ЗША з нагоды гадавіны сустрэчы амерыканскіх і савецкіх войскаў на Эльбе ў красавіку 1945 года. У аснове фільма - інтэрв’ю з ветэранам вайны Аляксандрам Сільвашкам, чыё рукапацісканне з лейтэнантам Білам Робертсанам у горадзе Торгаў, адлюстраванае на славутым фотаздымку, стала адным з яскравых сімвалаў той гістарычнай сустрэчы.
Плэйліст | Частка 1 | Частка 2
Відэаматэрыялы
Квартэт Раяна Коэна выконвае джазавую імправізацыю з беларускімі музыкантамі ў мінскім клубе “Гудвін” (5 сакавіка 2009 г.)
Фрагмент музычнага шоу “Я люблю Брадвей!” (17 лютага 2009 г.)
Выступленні фіналістаў конкурсу “Бітва маладых паэтаў”, вядучы – Мэт Мэйсан (10 снежня 2008 г.)