Прэс-рэлізы за 2007 год
Візіт Часовага паверанага Джонатана Мура ў Полацк
4 снежня 2007 года Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур наведаў з кароткім візітам горад Полацк, каб узяць удзел у конкурсе праектаў на тэму “Нашы славутыя суайчыннікі” ў беларускай гімназіі-інтэрнаце для адораных і таленавітых дзяцей Віцебскай вобласці. Сп. Мур выступіў з расказам аб прэзідэнце ЗША Джорджы Вашынгтоне, а таксама ўручыў пераможцам прызы, у тым ліку кнігу ганаровага прафесара інстытута Гувера ў Стэнфардскім універсітэце Рычарда Бурэса “Дакументы амерыканскай рэвалюцыі” на рускай мове. Падчас візіту Джонатан Мур сустрэўся таксама са студэнтамі універсітэта і наведаў Сафійскі сабор.