Прэс-рэлізы за 2007 год
Прадстаўнікі амбасады ЗША наведалі Магілёўскую вобласць
Прэс-рэліз амбасады ЗША
6 верасня 2007 г.
Другі сакратар амбасады ЗША Сцівен Кавачыч і другі сакратар Сцівен Гілен наведалі Магілёў і Краснаполле. Дыпламаты пачалі сваю паездку 5 верасня ў Краснаполлі, дзе сустрэліся са старшынёй райвыканкама Аляксандрам Аляксандравічам Веташкіным, а затым – з прадстаўнікамі мясцовых бізнес колаў. Далей госці накіраваліся ў Магілёў, аглядаючы гістарычныя яўрэйскія помнікі. Наступным днём спадары Кавачыч і Гілен сустрэліся з лідэрамі мясцовых апазіцыйных партый, а таксама са старшынёй Магілёўскага гарвыканкама Віктарам Іванавічам Шорыкавым. Яны наведалі магілёўскі гістарычны музей, “Амерыканскі куток” і цэнтр па падрыхтоўцы і доступу ў Інтэрнет.