Праграмы і мерапрыемствы
Прыём з нагоды Дня Марціна Лютэра Кінга
20 студзеня 2006 года амбасада ЗША ў Беларусі ўшанавала жыццё і спадчыну Марціна Лютэра Кінга, наладзіўшы прыём для прадстаўнікоў дыпламатычнай супольнасці і недзяржаўных арганізацый, студэнтаў, выкладчыкаў і журналістаў. Госці змаглі азнаёміцца з выставай плакатаў аб барацьбе доктара Кінга за роўнасць і справядлівасць, а таксама прагледзець відэазапіс хвалюючай і магутнай прамовы “У мяне ёсць мара”.
Звяртаючыся да гасцей, Пасол ЗША Джордж Крол нагадаў аб гісторыі афраамерыканцаў у амерыканскім грамадстве, аб вялікім уплыве доктара Кінга на праваабарончы рух. Пасол таксама зазначыў, што ў прамове “У мяне ёсць мара” доктар Кінг звяртаўся “не толькі да афраамерыканцаў, але і да ўсіх амерыканцаў і да ўсяго свету”. Джордж Крол падкрэсліў, што “працягваць негалтоўную барацьбу доктара Кінга – задача для свабоднай дэмакратычнай краіны”.
Кіраўнік палітычнага аддзела амбасады ЗША Дэрэк Хоган расказаў гасцям аб непасрэдным уплыве, які Марцін Лютэр Кінг аказаў на ягонае ўласнае жыццё. Прыгадаўшы, як ён сам сутыкнуўся з расізмам, спадар Хоган сказаў, што жыццё Кінга “навучыла яго, што адзін чалавек здольны змяніць свет”.