Прэс-рэлізы за 1998 год
Скажэнне МІДам фактаў наконт “Драздоў” (9 ліпеня 1998 г.)
Заява прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Джэймса Рубіна
Мы вельмі занепакоеныя паведамленнямі беларускіх сродкаў масавай інфармацыі аб заяве намесніка міністра замежных справаў Герасімовіча, у якім груба скажаецца пазіцыя Злучаных Штатаў наконт Драздоў. Наша пазіцыя застаецца нязменнай. Урад Беларусі павінен узнавіць знесеную вакол нашай рэзідэнцыі агароджу, убраць сваіх прадстаўнікоў з нашай маёмасці, дазволіць устанавіць там нашу ўласную ахову і адкрыць нам туды бесперашкодны доступ. Тэрыторыя застаецца рэзідэнцыяй амерыканскага пасла ў Мінску, аб чым мы маем дзеючую арэндную дамову з беларускім урадам. Мы аспрэчваем сцвярджэнні беларускага ўрада аб тым, што рамонт камунікацый патрабуе адсялення жыхароў рэзідэнцыі.
Тое, якім чынам урад Беларусі абыходзіўся з гэтым пытаннем на працягу апошніх двух месяцаў, з’яўляецца яўным парушэннем Венскай Канвенцыі аб дыпламатычных зносінах.