jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Выступленні супрацоўнікаў амбасады ЗША Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прэс-рэлізы за 2007 год

Славенія і Боснія абраныя ў Савет ААН па правах чалавека

Заява прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Шона Маккормака
Вашынгтон, 17 мая 2007 года

Злучаныя Штаты задаволены вынікамі сённяшніх выбараў у Савет ААН па правах чалавека. Мы высока цэнім адданасць Славеніі і Босніі справе дэмакратыі і правоў чалавека і віншуем іх з паспяховым правядзеннем кампаніі па абранні ў Савет – месца, якога абедзьве краіны безумоўна заслугоўваюць.

Славенія і Боснія дэманструюць прыклад тых якасцяў, якія павінны мець краіны, што ўваходзяць у Савет па правах чалавека. Абедзьве з’яўляюцца дэмакратычнымі дзяржавамі, у якіх былі праведзеныя свабодныя і справядлівыя выбары і існуе добрая практыка ў сферы правоў чалавека.

Не абраўшы Беларусь, Генеральная Асамблея ААН паслала сёння выразны сігнал аб тым, што міжнародная супольнасць не жадае бачыць у Савеце па правах чалавека безадказныя і рэпрэсіўныя рэжымы. Злучаныя Штаты, якія ў цесным супрацоўніцтве з дэмакратычнымі партнёрамі з усіх рэгіёнаў свету энергічна працуюць над тым, каб павысіць аўтарытэт Савета, з энтузіязмам успрынялі перамогу Славеніі і Босніі.
 

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі