jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
 
  Амбасадар Прамовы і выступленні Зварот да наведвальнікаў Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Ліст амбасадара ЗША з нагоды 10-й гадавіны стварэння "Маладога фронту"

 

6 верасня 2007 года

Спадару Змітру Федаруку
Сустаршыні Маладога фронту

Паважаны спадар Федарук,

     Ад імя Злучаных Штатаў Амерыкі я хацела б павіншаваць Малады фронт з дзесятай гадавінай стварэння. 

     Я ведаю, з якой самаахвярнасцю Вы і Вашы калегі імкнецеся зрабіць Беларусь дэмакратычнай і свабоднай. Са свайго боку, Злучаныя Штаты працягваюць заклікаць беларускі рэжым вызваліць палітычных зняволеных, у тым ліку Вашых сяброў па Маладым фронце Змітра Дашкевіча і Артура Фінкевіча.

     Малады фронт даказаў, што з’яўляецца надзвычай важным элементам у намаганнях  беларусаў рэфармаваць сваю краіну і наблізіць яе да сапраўды аб’яднанай і свабоднай Еўропы. Энтузіязм і адданасць сяброў Маладога фронту даюць Беларусі прамень надзеі на лепшую будучыню і ўяўляюць сабой выдатны прыклад грамадзянскай мужнасці і самаахвярнасці для маладых людзей з усіх краін свету.

     Дазвольце павіншаваць Вас з гэтым урачыстым днём і пажадаць плёну ў Вашай высакароднай дзейнасці.


З павагай,


Карэн Б. Сцюарт
Амбасадар

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі