jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Заявы і прэс-рэлізы Прэс-рэлізы за 2009 год Выступленні супрацоўнікаў амбасады ЗША Мультымедыя Праграмы і мерапрыемствы за 2009 год Праграмы і мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прэс-рэлізы за 2009 год

Лагойская бальніца атрымала амерыканскія медыкаменты

Прэс-рэліз амбасады ЗША
24 лютага 2009 г.

Галоўны ўрач Іван Семяненкаў паказвае Джонатану Муру будынак лагойскай бальніцы
Галоўны ўрач Іван Семяненкаў паказвае
Джонатану Муру будынак лагойскай бальніцы
24 лютага 2009 года Часовы павераны ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Джонатан Мур наведаў Лагойск, каб перадаць лагойскай цэнтральнай раённай бальніцы гуманітарную дапамогу ад прыватных амерыканскіх кампаній “Sydis Cadila” і “Gilead Sciences”. Медыкаменты з’яўляюцца часткай гуманітарнага груза коштам 4 982 000 долараў ЗША, які размяркоўваецца паміж медыцынскімі ўстановамі Беларусі. Гэтыя прэпараты дазволяць аказваць дапамогу 3400 пацыентам на працягу больш чым дзевяці месяцаў. Дзяржаўны дэпартамент ЗША забяспечыў дастаўку дапамогі і ўзяў на сябе адміністратыўныя выдаткі праекта, які каардынаваўся амерыканскай дабрачыннай арганізацыяй “CitiHope International”  і беларускай грамадскай арганізацыяй “Надежда экспресс” сумесна з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Падчас візіту Джонатан Мур узяў удзел у цырымоніі перадачы гуманітарнай дапамогі, сустрэўся з медыцынскімі супрацоўнікамі і прадстаўнікамі мясцовых уладаў і азнаёміўся з аснашчэннем лагойскай бальніцы.  Раней, 12 снежня 2008 года,  Джонатан Мур наведаў з візітам Полацк, дзе таксама перадаў мясцоваму анкалагічнаму дыспансеру амерыканскія медыцынскія прэпараты.
З 1991 года Злучаныя Штаты прадаставілі народу Беларусі гуманітарную дапамогу на суму больш за 270 мільёнаў долараў.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі