Праграмы і мерапрыемствы за 2009 год
У Мінску ўпершыню выступіў амерыканскі гурт сучаснага танца “Liss Fain Dance”
|
Харэограф Ліс Фэйн тлумачыць беларускім студэнтам філасофію сваёй харэаграфіі падчас майстар-класу |
29 чэрвеня па запрашэнні амбасады ЗША ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі ў межах сусветнага турнэ выступіў гурт сучаснага танца з Сан-Францыска “Liss Fain Dance”. Калектыў, які складаецца з дзевяці артыстаў балета, уключыў у сваю праграму як класічныя нумары са свайго рэпертуару, так і новыя работы, што сталі вынікам супрацоўніцтва з вядомымі дызайнерамі і кампазітарамі. Квіткі на выступленне былі распраданыя задоўга да мерапрыемства, а пасля яго гледачы праводзілі артыстаў працяглымі апладысментамі. На наступны дзень, 30 чэрвеня, заснавальніца і арт-дырэктар гурта харэограф Ліс Фэйн правяла ў Маладзёжным тэатры эстрады майстар-клас для студэнтаў і выкладчыкаў харэаграфічных аддзяленняў беларускіх ВНУ.