jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Амбасадар Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год

Малюнак Ганны Кутузавай, які прынёс ёй перамогу на конкурсе ў Вашынгтоне 

Малюнак Ганны Кутузавай
"У нас адна дарога"

Беларуская школьніца стала пераможцай конкурсу малюнкаў, прысвечанага Дню зямлі

Адзінаццацігадовая полацкая школьніца Ганна Кутузава была названая сярод трох пераможцаў конкурсу малюнкаў, прысвечанага Дню зямлі і арганізаванага Дзяржаўным дэпартаментам Злучаных Штатаў Амерыкі. Разам з пераможцамі з Паўднёвай Карэі і Балгарыі Ганна і яе маці Таццяна Кутузава ўзялі ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання, што адбылася ў будынку імя Гары Трумэна ў Вашынгтоне. На цырымоніі таксама прысутнічалі амбасадары трох краін, якія прадстаўляюць пераможцы.

Конкурс быў арганізаваны з мэтай прыцягнення ўвагі моладзі да праблем навакольнага асяроддзя і ўдзелу ў іх вырашэнні. Ганна выказала асабісты інтарэс да праблем экалогіі ў сваім цудоўным малюнку пад назваю “У нас адна дарога”. На ім можна ўбачыць восем дзіцячых ножак, якія крочаць па свеце – гэта сімвал тых крокаў, які трэба зрабіць разам, каб палепшыць стан навакольнага асяроддзя.

Акрамя цырымоніі ў Вашынгтоне Ганна разам з іншымі пераможцамі атрымала магчымасць пабываць у парку Дыснея у штаце Фларыда, дзе іх чакала экскурсія па “Каралеўстве жывёл” – спецыяльнай частцы парка, прысвечанай ахове жывёльнага свету.

Мы віншуем Ганну ды іншых пераможцаў з Паўднёвай Карэі і Балгарыі і вітаем іх сур’ёзную зацікаўленасць у пытаннях навакольнага асяроддзя.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі