jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
 
  Амбасадар Прамовы і выступленні Зварот да наведвальнікаў Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прамовы і выступленні

Амбасадар Сцюарт падчас круглага стала з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі 

 Амбасадар Сцюарт
падчас круглага стала
з прадстаўнікамі
беларускіх і замежных
сродкаў масавай інфармацыі

Уступнае слова амбасадара Карэн Сцюарт падчас круглага стала з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі

Мінск, 19 снежня 2006 г.

Шаноўнае спадарства, дзякуй за тое, што далучыліся сёння да мяне.
На маё разуменне Беларусі ў роўнай ступені паўплывалі як мая папярэдняя праца ў амбасадзе ЗША ў якасці намесніцы амбасадара, так і праца на пасадзе дырэктара офіса па справах Ураіны, Малдовы і Беларусі ў Дзярждэпартаменце.
Я вярнулася ў Беларусь са шчырымі намерамі і адкрытым сэрцам, але не сакрэт, што паміж намі і беларускімі ўладамі існуюць сур’ёзныя разыходжанні ў ацэнцы сітуацыі з правамі чалавека ў гэтай краіне. Многія беларусы жадаюць, каб сітуацыя з правамі чалавека змянілася, каб грамадзяне іх краіны карысталіся такімі ж правамі і свабодамі, як іншыя еўрапейцы. Злучаныя Штаты жадаюць дапамагчы Беларусі стаць больш квітнеючай і стабільнай краінай праз узмацненне інстытутаў дэмакратыі і свабоднага рынку. Як я адзначыла ў сваёй заяве 18 верасня пасля прыбыцця ў Беларусь у якасці амбасадара, Злучаныя Штаты застануцца для беларускага народа надзейным сябрам і працягнуць аказваць беларусам дапамогу ў пабудове лепшай будучыні.
Абмен думкамі і адкрыты дыялог з’яўляюцца важным элементам дэмакратычнага грамадства і міжнародных зносін. Дух такога дыялогу сабраў нас сёння разам. Дзякуй яшчэ раз за тое, што далучыліся да мяне. Такія дыскусіі з вашым удзелам яшчэ не раз адбудуцца ў будучым. А зараз я гатова адказаць на вашы пытанні.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі