Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год
 |
Амбасадар гутарыць з полацкімі студэнтамі і выкладчыкамі ў "Амерыканскім кутку" |
Падчас візіту ў Полацк амбасадар Сцюарт гаварыла аб ролі жанчын у грамадстве
15 і 16 сакавіка Карэн Сцюарт упершыню наведала Полацк у якасці амбасадара Злучаных Штатаў. Падчас візіту ў гэты старажытны горад яна сустрэлася з кіраўніцтвам гарвыканкама, дзе абмеркавала шэраг пытанняў, што ўяўляюць узаемны інтарэс.
Затым амбасадар наведала “Амерыканскі куток” у Цэнтральнай полацкай бібліятэцы. Там адбылася зацікаўленая дыскусія з мясцовымі студэнтамі і выкладчыкамі аб ролі жанчын у грамадстве. Ролі славутых жанчын у гісторыі Амерыкі ХХ стагоддзя была прысвечана і выстава плакатаў, якую Карэн Сцюарт перадала ў падарунак “Амерыканскаму кутку”. Пазней адбыўся кароткі брыфінг, на якім амбасадар адказала на пытанні мясцовых журналістаў.
На другі дзень свайго візіту амбасадар Сцюарт наведала нядаўна адрэстаўраваны вучэбны корпус Полацкага дзяржаўнага універсітэта, дзе яна зноў атрымала магчымасць пагутарыць са студэнтамі і выкладчыкамі аб перспектывах і ролі жанчын у амерыканскім грамадстве. Там жа амбасадар перадала ў дар універсітэту матэрыялы па амерыканістыцы і вывучэнні англійскай мовы.
Амбасадар таксама сустрэлася з групай мясцовых прадпрымальнікаў, з якімі абмеркавала эканамічную сітуацыю ў рэгіёне. Візіт быў дапоўнены экскурсіямі па культурных і гістарычных месцах, сярод якіх Сафійскі сабор і Спаса-Ефрасінеўскі манастыр.