jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Амбасадар Прамовы і выступленні Зварот да наведвальнікаў Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Выступленні супрацоўнікаў амбасады ЗША

 Амбасадар Сцюарт выступае на прыёме з нагоды Дня Незалежнасці ЗША

Амбасадар Сцюарт на прыёме
з нагоды Дня Незалежнасці ЗША

Выступленне амбасадара Карэн Сцюарт  на цырымоніі, прысвечанай Дню Незалежнасці Злучаных Штатаў Амерыкі

Раўбічы, 4 ліпеня 2007 г.

Шаноўныя госці, сябры і калегі!
Вітаю вас на святкаванні дзвесце трыццаць першай гадавіны амерыканскай незалежнасці. Дзякуй за тое, што знайшлі магчымасць прыйсці.
У гэты дзень, у тысяча семсот семдзесят шостым годзе, наш кантынентальны кангрэс прыняў дэкларацыю незалежнасці,  якая з таго часу назаўсёды будзе вызначаць нашу мэту існавання як нацыі: мы ўсе нарадзіліся роўнымі, кожнага з нас Бог надзяліў неад’емнымі правамі, а ўрад ствараецца толькі са згоды народа, каб абараняць гэтыя правы.
Натхнёныя гэтымі словамі, многія людзі, у тым ліку беларус Тадэвуш Касцюшка, прадэманстравалі выключную мужнасць і самаахвярнасць у справе заснавання краіны, якая ўвасобіла гэтыя прынцыпы.
Cёння мы працягваем будаваць свабоднае і справядлівае грамадства ў сваёй краіне і падтрымліваць людзей ва ўсім свеце, якія абралі дэмакратыю і самавызначэнне.
Сябры, асабіста для мяне свята чацвёртага ліпеня надзвычай важнае. Пасля таго, як тры гады таму мы адзначылі гэта свята з Амбасадарам Кролам, я развіталася з Беларуссю і нават не марыла аднойчы вярнуцца сюды ў якасці амбасадара.
Вялікі гонар – быць пасланцом сваёй Радзімы! Але прадстаўляць Злучаныя Штаты ў краіне, народ якой я ўжо добра ведаю і якім захапляюся,  – яшчэ большая пашана. Спадзяюся, што падчас маёй працы тут мы здолеем паглыбіць узаемаразуменне і пашырыць стасункі, якія ўжо ўсталяваліся паміж двума нашымі народамі. 
Гэтыя стасункі будуць узмацняцца дзякуючы агульнаму духу свабоды, нашай прыхільнасці правам чалавека і веры ў тое, што дэмакратычныя грамадствы будуць квітнець у бяспецы, грунтуючыся на незалежнасці і справядлівасці.
Божа, блаславі Злучаныя Штаты Амерыкі! Божа, блаславі  Беларусь. Няхай званяць званы свабоды!

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі