jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Выступленні супрацоўнікаў амбасады ЗША Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прэс-рэлізы за 2007 год

Візіт амбасадара Сцюарт у Дзяржынск

Прэс-рэліз амбасады ЗША ў Беларусі
18 чэрвеня 2007 г.

15 чэрвеня амбасадар Карэн Сцюарт наведала Дзяржынск. Візіт з’яўляецца часткай дзейнасці амбасады па далейшым азнаямленні з жыццём беларускага грамадства, у тым ліку ў палітычнай сферы. Амбасадар Сцюарт пачала свой візіт у Дзяржынск з сустрэчы з мэрам горада Мікалаем Іванавічам Арцюшкевічам. Пазней, пасля наведвання мясцовага музея, амбасадар сустрэлася за абедам з шэрагам дэпутатаў мясцовага савета і прадстаўнікамі партый ды азнаёмілася з іх уражаннямі наконт бягучай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў рэгіёне. На заканчэнні свайго візіту амбасадар Сцюарт наведала рэабілітацыйны цэнтр “Бусел” у Стаўбцах, выказаўшы сваю падтрымку адданым прафесіяналам цэнтра, супрацоўнікам і валанцёрам, якія прадастаўляюць жыццёва неабходную дапамогу дзецям-інвалідам, іх бацькам, братам і сёстрам.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі