jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
 
  Амбасадар Прамовы і выступленні Зварот да наведвальнікаў Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прамовы і выступленні

Каментар амбасадара Карэн Сцюарт з нагоды суда над Зміцерам Дашкевічам

Мінск, 31 кастрычніка 2006 г.

“... Я далучаюся да маіх еўрапейскіх калег, якія надаюць вялікае значэнне назіранню за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Мы адчуваем неабходнасць прысутнічаць на такіх судах, як гэты, каб паназіраць за выкананнем юрыдычных працэдур і прадэманстраваць  занепакоенасць, якая па-ранейшаму існуе ў міжнароднага супольніцтва наконт абароны правоў чалавека ў гэтай краіне.”

“Свабодны і справядлівы суд – гэта адно з асноўных правоў. Яно з’яўляецца істотным для абароны ўсіх грамадзян ва ўсіх краінах. Я шчыра спадзяюся, што гэты суд будзе адкрытым. Я не бачу ніякіх прычын, каб ён не быў адкрытым для сям’і і грамадзскасці, і Злучаныя Штаты і ўся міжнародная супольнасць абавязкова будуць сачыць за тым, што адбываецца на такіх судах, як гэты. Нас непакоіць, што ў некаторых выпадках абвінавачанні могуць насіць  палітычны характар. Мы спадзяемся, што размова не ідзе аб спробах запалохвання тых дзеячоў, якія жадаюць лепшага сваёй краіне.”

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі