jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Выступленні супрацоўнікаў амбасады ЗША Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год

Прэс-рэлізы за 2007 год

Амбасадар Сцюарт перадае дырэктару дома-музея Касцюшкі ліст ад Суперінтэнданта Ваеннай акадэміі ЗША ў Вест Пойнце 

Амбасадар Сцюарт перадае
дырэктару дома-музея
Касцюшкі ліст ад
Суперінтэнданта Ваеннай
акадэміі ЗША ў
Вест Пойнце

Амбасадар Сцюарт прыняла ўдзел у святкаванні дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі

     4 лютага амбасадар Сцюарт і ваенны аташэ амбасады ЗША падпалкоўнік Кіт Дэтуайлер наведалі горад Косава, дзе прынялі ўдзел у святкаванні 261-х угодкаў з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі - героя вайны за незалежнасць ЗША, які нарадзіўся на Беларусі. На цырымоніі, якая адбылася ў нядаўна адбудаваным доме-музеі Касцюшкі, прысутнічалі польскія і літоўскія дыпламаты, кіраўнікі Брэсцкай вобласці і Івацэвіцкага раёна.
     Амбасадар Сцюарт і падпалкоўнік Дэтуайлер усклалі кветкі да манумента Касцюшку і прынялі ўдзел у экскурсіі па музеі, пасля якой пасол звярнулася да прысутных з прамовай.
     “Калі я наведала Косава ўпершыню, на гэтым важным месцы ляжаў толькі мемарыяльны валун”, - сказала яна. “Я ведала, што амбасада зможа аказаць дапамогу ў рэканструкцыі будынка, і, памятаю, падумала пра сябе, ці пашанцуе мне ўбачыць гэты праект завершаным. Сёння я ганаруся тым, што працую ў Беларусі ў якасці Амбасадара і шчасліва бачыць цудоўны вынік гэтага супольнага пачынання.”
Амбасадар Сцюарт адзначыла, што 4 лютага, у дзень нараджэння Касцюшкі, мы думаем пра наш абавязак перад гэтым героем і многімі іншымі еўрапейцамі, якія дапамаглі Амерыцы стаць свабоднай. “Прыемна бачыць, як праз стагоддзі адданасць генерала справе ўсеагульнай свабоды чалавека збліжае нашы нацыі. Касцюшка натхняе ўсіх нас на барацьбу за вызваленне і свабоду,” – сказала амбасадар.
     На заканчэнні цырымоніі амбасадар Сцюарт перадала музею ліст Суперінтэнданта
Ваеннай акадэміі Злучаных Штатаў Амерыкі ў Вест Пойнце Ф.Л. Хагэнбека, у якім ён ад імя Кадэцкага корпуса Злучаных Штатаў і супрацоўнікаў Ваеннай акадэміі Злучаных Штатаў выказаў удзячнасць усім сябрам Касцюшкі за захаванне духу і памяці гэтага вялікага чалавека і сапраўднага героя.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі