Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год
Амбасадар Сцюарт наведала Беларускі дзяржаўны універсітэт
22 лютага 2007 года амбасадар Карэн Сцюарт упершыню наведала з афіцыйным візітам Беларускі дзяржаўны універсітэт, дзе сустрэлася з кіраўніцтвам універсітэта, выкладчыкамі і студэнтамі. У гонар нацыянальнага свята ЗША – Дня Прэзідэнта – амбасадар выступіла перад аўдыторыяй з больш чым шасцідзесяці студэнтаў і выкладчыкаў з прамовай аб жыцці і спадчыне першага амерыканскага прэзідэнта Джорджа Вашынгтона. Потым да амбасадара далучыўся супрацоўнік амбасады Натан Лэйн, які распавёў пра ролю ў гісторыі ЗША шаснаццатага прэзідэнта Аўраама Лінкальна. Сустрэча завяршылася зацікаўленай размовай са студэнтамі, падчас якой амбасадар Сцюарт адказала на пытанні, што тычыліся не толькі Вашынгтона і Лінкальна, але і самых розных тэмаў – ад яе асабістых уражанняў ад краіны да амерыканскай палітыкі ў дачыненні да Беларусі.
Прамова амбасадара перад студэнтамі і выкладчыкамі БДУ