jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Навіны амбасады
 
  Амбасадар Інфармацыя пра амбасаду Дакументы Праграмы и мерапрыемствы за 2008 год Праграмы і мерапрыемствы за 2007 год Праграмы і мерапрыемствы за 2006 год Амбасадар Сцюарт наведала Баранавічы і адчыніла дванаццаты “Амерыка

Праграмы і мерапрыемствы

Амбасадар Сцюарт наведала Баранавічы і адчыніла дванаццаты “Амерыканскі куток”

Падчас свайго першага афіцыйнага падарожжа за межы Мінска амбасадар Сцюарт наведала 16 лістапада горад Баранавічы. Яна правяла сустрэчу з кіраўніцтвам горада, у якой удзельнічаў мэр Баранавічаў, наведала баранавіцкі раённы музей, сустрэлася з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і пабывала на экскурсіі ў Свята-Пакроўскім саборы. Акрамя гэтага амбасадар Сцюарт пабывала ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы, дзе разам са старшынёй гарсавета і дырэктарам бібліятэкі ўзяла ўдзел у адкрыцці дванаццатага “Амерыканскага кутка” ў Беларусі.

Новаму “Амерыканскаму кутку” былі перададзены кнігі, даведачныя матэрыялы, кампакт-дыскі, фільмы, а таксама абсталяванне, якое будзе выкарыстоўвацца наведвальнікамі бібліятэкі, у тым ліку відэадвойка, DVD плэер і праектар. Кошт матэрыялаў, перададзеных “Амерыканскаму кутку” ў Баранавічах, складае 11 тысяч долараў, а ў хуткім часе гэта лічба павялічыцца да 30 тысяч. На цырымоніі прысутнічала больш за пяцьдзесят прадстаўнікоў мясцовай культурнай і адукацыйнай грамадскасці, якія ўзялі ўдзел у жывой дыскусіі з амбасадарам. У сваім выступленні амбасадар Сцюарт назвала праграму “Амерыканскіх куткоў” “асноўнай праграмай амбасады, якая стварае трывалыя сувязі ўзаемаразумення паміж грамадзянамі нашых краін”.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі