Праграмы і мерапрыемствы за 2008 год
Джазавая дыпламатыя ў Мінску
 |
Элвін Аткінсан падчас сустрэчы са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры |
Беларусы шчыра віталі ў Мінску барабаншчыка Элвіна Аткінсана і яго гурт “The Sound Merchants”, нягледзячы на пахаладанне ў беларуска-амерыканскіх адносінах. Аматары джаза выкупілі ўсе білеты на канцэрт выканаўцаў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, а таксама на джэм-сэйшн харызматычных амерыканцаў у мясцовым джаз-клубе. Гэтак жа не было вольных месцаў падчас майстар-класаў з удзелам амерыканскіх джазменаў, што праходзілі ў некалькіх вышэйшых навучальных установах Мінска, і падчас наватарскага семінара “Музыка як бізнес”. Перад пачаткам выступлення амерыканскага гурта часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур выклікаў авацыі аўдыторыі, выканаўшы серэнаду Дэйва Брубэка “Культурны абмен”. Аб турнэ музыкаў паведаміла шмат беларускіх сродкаў масавай інфармацыі, у тым ліку незалежныя штотыднёвікі “Беларусы і Рынак” і “Белгазета”, тэлекампаніі СТВ і першы нацыянальны тэлеканал (БТ), а таксама спадарожнікавы тэлеканал БелСАТ. Многія СМІ, гаворачы пра поспех выступленняў, адзначылі, што падчас пэўных цяжкасцяў у двухбаковых адносінах Амбасада ЗША выдатна спланавала культурную праграму, прадаставіўшы магчымасць сабрацца разам беларусам і амерыканцам. Турнэ Элвіна Аткінсана і гурта “The Sound Merchants” стала магчымым дзякуючы партнёрскай праграме “Дарогай рытму”, якая рэалізуецца арганізацыямі “Джаз у Лінкальн-цэнтры” і Аддзелам адукацыйных і культурных праграм Дзярждэпартамента ЗША.