jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Падзеі і мерапрыемствы

Амбасада ЗША заклікае вызваліць амерыканскага грамадзяніна па меркаваннях гуманнасці

Заява для прэсы амбасады ЗША ў Беларусі
29 красавіка 2008 г.

Злучаныя Штаты Амерыкі глыбока заклапочаныя пагаршэннем стану здароўя амерыканскага грамадзяніна Імануіла Зельцэра, які знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі. З часу яго затрымання 12 сакавіка амбасадзе ЗША ў Мінску было дазволена наведаць яго толькі двойчы – 27 сакавіка і 25 красавіка.

Падчас наведвання 25 красавіка супрацоўнік консульскай службы Амбасады ЗША зазначыў істотнае пагаршэнне фізічнага стану спадара Зельцэра з  часу папярэдняга наведвання 27 красавіка. Спадар Зельцэр значна страціў вагу і быў вельмі слабы. Нягледзячы на ўсе намаганні амбасады ЗША, яго адваката і ўрача  дзейнічаць у адпаведнасці з турэмнымі працэдурамі, спадару Зельцэру не дазволілі штодзённа прымаць лекі, якія яму неабходныя, што можа прывесці да незваротнай шкоды яго арганізму.

Злучаныя Штаты моцна занепакоеныя здароўем і бяспекай спадара Зельцэра ў выпадку, калі ён будзе заставацца ў зняволенні пад даглядам беларускіх уладаў. 25 красавіка Дзярждэпартамент ЗША заклікаў урад Беларусі неадкладна вызваліць спадара Зельцэра па меркаваннях гуманнасці. Мы заклікаем урад Беларусі пазітыўна разгледзець гэтую просьбу з тым, каб уратаваць жыццё амерыканскага грамадзяніна, які пакутуе ў беларускай турме.


Визит временного поверенного Джонатана Мура в МИД Беларуси

23 апреля Временный поверенный в делах США в Беларуси Джонатан Мур был вызван в Министерство иностранных дел. Во время этой встречи Временного поверенного проинформировали, что МИД предлагает посольству 30 апреля предоставить список пяти дипломатов, которые останутся в Беларуси. Господин Мур высказал протест относительно этого нового требования и отметил, что этот беспрецедентный и неоправданный шаг белорусских властей приведет к серъёзным последствиям. Он также добавил, что проинформирует Госдепартамент США в Вашингтоне и предоставит ответ белорусским властям в нужное время.

Г-н Мур также высказал протест против продолжающегося отказа в доступе к гражданину США Эмануилу Зельцеру, которого Посольство не имело возможности посетить с 27 марта, а также выразил озабоченность состоянием здоровья г-на Зельцера.



Фотоконкурс, посвященный межународному Дню Земли

Более 80 фотолюбителей со всех уголков Беларуси приняли участие в фотоконкурсе, посвященном Межународному Дню Земли, который отмечается 22 апреля 2008 г. Свыше 300 творческих работ, представленных на конкурс, показали красоту и хрупкость природы во всем ее многообразии.  Лучшие фотографии были отобраны компетентным жюри для участия в выставке.

День Земли призван объединить людей планеты в деле защиты окружающей среды. Всемирная акция День Земли началась в США 22 апреля 1970 г. По традиции в этот день все желающие принимают участие в благоустройстве и озеленении своих дворов и улиц, а также различных мероприятиях, направленных на привлечение внимания общественности к проблемам окружающей среды.

Выставка пройдёт с 22 апреля по 8 мая 2008 г. в фойе кинотеатра «Победа» по адресу: ул. Интернациональная, 20.  Время работы – с 15:00 до 21:00.


Беларусь: доступ да зняволенага грамадзяніна ЗША

Заява намесніка прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Тома Кейсі
14 красавіка 2008 г.

Злучаныя Штаты заклапочаныя станам амерыканскага грамадзяніна Эмануіла Зельцэра, які знаходзіцца ў зняволенні ў Беларусі. Спадар Зельцэр мае сур’ёзныя праблемы са здароўем, і яму патрабуецца штодзённы прыём медыцынскіх прэпаратаў. Нягледзячы на неаднаразовыя просьбы аб консульскім доступе да спадара Зельцэра, нам быў дазволены толькі адзін візіт 27 сакавіка.

Урад Беларусі своечасова не прадаставіў інфармацыю аб ягоным арышце і стане здароўя, а таксама не паведаміў амбасадзе ЗША аб ягоным нядаўнім пераводзе ў дзяржаўную псіхіатрычную бальніцу.

Консульскі доступ у Беларусі ўжо даўно з’яўляецца прадметам заклапочанасці  Злучаных Штатаў. Мы заклікаем урад Беларусі дзейнічаць у адпаведнасці са сваімі міжнароднымі юрыдычнымі абавязацельствамі і забяспечыць неадкладны і рэгулярны консульскі доступ да Эмануіла Зельцэра.



Сообщение консульской службы

31 марта правительство Республики Беларусь снова рекомендовало Соединенным Штатам сократить штат своего посольства в Минске. Как Вам известно, не далее как на прошлой неделе наше посольство уже сократило число американских сотрудников на половину. Мы рассматриваем данные требования правительства Беларуси как необоснованные и неправомерные.

В настоящее время Консульский отдел посольства в состоянии оказывать только услуги гражданам США, и только по предварительной записи. Для того, чтобы записаться, обратитесь в Консульский отдел по телефонам посольства с 16:00 до 17:00 или по электронной почте СonsularMinsk@state.gov. Несмотря на то, что мы возобновили рассмотрение визовых заявлений на этой неделе, мы сочли необходимым снова временно приостановить прием большинства визовых обращений. Дальнейшая информация будет размещена на данном сайте по мере ее поступления.


Рэпрэсіі супраць журналістаў і дэманстрантаў у Беларусі

Заява прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Шона Маккормака
27 сакавіка 2008 г.

Мы рашуча асуджаем сённяшнія рэпрэсіі супраць незалежных сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі, падчас якіх каля 30 незалежных журналістаў у 12 гарадах былі затрыманыя без аніякай законнай падставы. Гэта адбылося пасля жорсткага разгону мірных дэманстрацый у Мінску 25 сакавіка, які суправаджаўся  шматлікімі арыштамі. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі яшчэ раз праявіў сябе як жорсткая аўтарытарная дыктатура, якая цалкам ігнаруе правы чалавека і асноўныя свабоды. (поўны тэкст)


Скарачэнне колькасці супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Мінску

Заява прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША Шона Маккормака

24 сакавіка 2008 года

Злучаныя Штаты з вялікім шкадаваннем амаль напалову скарачаюць колькасць амерыканскіх супрацоўнікаў сваёй амбасады ў Мінску згодна з патрабаваннем урада Беларусі. Апрацоўка візавых заяў тэрмінова прыпыненая. Мы працягваем аказваць паслугі амерыканскім грамадзянам у Беларусі. (поўны тэкст)


Скарачэнне колькасці супрацоўнікаў амбасады ЗША

Заява Часовага паверанага ў справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Джонатана Мура

24 сакавіка 2008 года

Сёння ў першай палове дня я перадаў адказ Злучаных Штатаў на патрабаванне скараціць колькасць дыпламатаў у нашай амбасадзе ў Мінску. Я адзначыў у Міністэрстве замежных спраў, што Злучаныя Штаты лічаць гэта патрабаванне неабгрунтаваным і непаслядоўным у межах дыпламатычнай практыкі. Аднак ЗША выканаюць гэта патрабаванне, і колькасць дыпламатычных супрацоўнікаў у Беларусі будзе скарочана да 17 чалавек да канца дня 27 сакавіка. Гэты крок адпавядае патрабаванням, прад’яўленым Міністэрствам замежных спраў. (поўны тэкст)

Тэмы дня

- Бюлетэнь -

 Лагатып інфармацыйнага бюлетэня

Інфармацыйны бюлетэнь амбасады ЗША ў Беларусі
Нумары за 2007 год:

  • 1 (PDF, 488KB)

Нумары за 2006 год:

  • 1 (PDF, 534KB)
  • 2 (PDF, 823KB)
  • 3 (PDF, 470KB)

 Нумары за 2005 год:

  • 1 (PDF, 509KB)
  • 2 (PDF, 1,747KB)
  • 3 (PDF, 789KB)

- Рэкамендацыя -
Тым, хто не мае праграмы для чытання файлаў у фармаце PDF, неабходна загрузіць Adobe Acrobat Reader 



    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі