jump over navigation bar
Embassy SealДзяржаўны дэпартамент ЗША
Мінск, Беларусь - Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі- Home flag graphic
Палітыка ЗША і глабальныя праблемы
 
  Двухбаковыя адносіны Падтрымка дэмакратызацыі Справаздачы

Амерыканская дапамога Беларусі

Гуманітарная дапамога

“Сіціхоўп”

Урадавыя агенцтвы Злучаных Штатаў перадаюць альбо садзейнічаюць у дастаўцы грузаў з прадуктамі харчавання і медыкаментамі, сабранымі амерыканскімі прыватнымі дабраахвотніцкімі арганізацыямі. Міністэрства абароны ЗША перадало лішкі сваёй маёмасці, з дапамогай якой былі укамплектаваныя некаторыя беларускія шпіталі і службы хуткай дапамогі. 23 красавіка 1996 года самалёт з грузам медыкаментаў коштам больш за 2 мільёны долараў прыбыў на Беларусь, адзначаючы дзесятую гадавіну аварыі на чарнобыльскай атамнай станцыі. Нязменным арганізатарам паставак гуманітарнай дапамогі на Беларусь з’яўляецца прыватная дабраахвотніцкая арганізацыя “Сіціхоўп”. 3 мая 2001 года яна даставіла на беларусь партыю медыкаментаў на суму 7 мільёнаў долараў. Такі ж груз, дастаўлены 10 студзеня 2000 года, змяшчаў медыкаменты на суму больш за 4 мільёны долараў.

У 1996 годзе, аднак, уся дзейнасць па дастаўцы гуманітарнай дапамогі апынулася пад пагрозай, паколькі Амбасада ЗША і асноўны прыватны пастаўшчык гуманітарнай дапамогі на Беларусь “Сіціхоўп інтэрнэшнл” вырашылі прыпыніць дзейнасць гэтай арганізацыі на Беларусі з-за парушэнняў беларускімі ўладамі “Пагаднення аб супрацоўніцтве па палягчэнню прадастаўлення дапамогі”. Урад Беларусі пастаянна аказваў фінансавы ціск на “Сіціхоўп” і яе беларускага партнёра “Надежда экспресс”, спрабуючы абкласці падаткамі гуманітарныя пастаўкі і ў рэшце рэшт канфіскаваўшы значныя сумы з рахунку “Надежда экспресс”.

“Сіціхоўп” аднавіла сваю дзейнасць на Беларусі, растлумачыўшы сваё рашэнне тым, што Беларусі неабходна медыцынская і іншая дапамога.

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID)

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці арганізуе шэраг праграм па дапамозе Беларусі. Ахова здароўя з’яўляецца адной са сфер, у якой гэтае урадавае агенцтва Злучаных Штатаў працуе асабліва актыўна. Пры непасрэдным удзеле кантракцёраў са Злучаных Штатаў, Агенцтва садзейнічала стварэнню ў Беларусі двух цэнтраў аховы здароўя жанчын - у Мінску і Мазыры.

Праграма дапамогі Камандавання Узброенымі сіламі ЗША ў Еўропе

23 ліпеня 2001 года Генерал Джозеф Ролстан, Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі ЗША ў Еўропе і Пасол ЗША на Беларусі Майкл Козак адкрылі Цэнтр пералівання крыві пры гомельскай бальніцы хуткай дапамогі.

Дапамога Камандавання Узброенымі сіламі ЗША ў Еўропе засяроджваецца на пераадоленні наступстваў катасрофы на Чарнобыльскай атамнай станцыі.

У пачатак старонкі ^

Інструменты старонкі:

Printer_icon.gif Надрукаваць артыкул



 

    Гэты сайт створаны і абнаўляецца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША.
    Спасылкі на іншыя інтэрнэтаўскія старонкі не павінны разглядацца як ухваленне поглядаў, што на іх выказваюцца.


Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі