Прэс-рэлізы за 2001 год
Заява па Беларусі, зробленая Паслом Дэвідам Джонсанам перад Пастаянным Саветам АБСЕ (15 лютага 2001 года)
Дзякуй, Спадар Старшыня.
Мы хацелі б падзякаваць Паслу Віку за ягоную справаздачу, зробленую сёння раніцай, а таксама хацелі б яшчэ раз падкрэсліць, што ягоная місія мае поўную падтрымку і павагу Злучаных Штатаў. Яго здольнасці і вопыт выдатнага дыпламата і раней, і зараз праходзяць выпрабаванне амаль кожны дзень. Усе мы за гэтым сталом разумеем, з якімі цяжкасцямі сутыкаецца Пасол Вік і ягоная місія, дапамагаючы Беларусі – часта ў палітычна неспрыяльных умовах – развіваць дэмакратычныя інстытуты і назіраць за адпаведнасцю абавязацельствам перад АБСЕ, як вызначана мандатам Кансультатыўна-назіральнай групы.
Мы рады чуць ад Пасла Віка, што рэгулярныя кансультацыі праходзяць у адпаведнасці з бюджэтным рашэннем ад 14 снежня 2000 года. Гэтыя кансультацыі павінны працягвацца, гэтак жа як і праца Кансультатыўна-назіральнай групы, уключаючы выкананне яе праектаў.
Пасол Вік правільна падкрэслівае важнасць прэзідэнцкіх выбараў 2001 года. Мы ўпэўненыя, што яны даюць Беларусі рашаючую магчымасць для ўзнаўлення дэмакратыі.
Па сутнасці, мы згодныя, што прыярытэты Кансультатыўна-назіральнай групы ў наступныя месяцы павінны складацца з дзвюх частак. Першая – дабівацца удасканалення выбарчай структуры. Другая – у супрацоўніцтве з існуючай незалежнай выбарчай структурай назіраць за працэсам выбараў.
Хто можа перамагчы на выбарах, праведзеных у адпаведнасці з абавязацельствамі перад АБСЕ? Як правільна адказвае Пасол Вік, гэтае пытанне могуць вырашыць толькі грамадзяне Беларусі праз свабодныя і справядлівыя выбары.
Як паказваюць апытанні грамадскай думкі, што заслугоўваюць даверу, грамадзяне Беларусі жадаюць менавіта гэтага. Яны жадаюць абраць свайго наступнага прэзідэнта на свабодных і справядлівых выбарах, якія будуць прызнаныя міжнароднай супольнасцю.
Злучаныя Штаты, як і астатнія, прызнаюць пераможцу такіх свабодных і справядлівых выбараў. Мы заклікаем беларускія ўлады стварыць неабходныя ўмовы для свабодных і справядлівых выбараў і быць гатовымі прыняць іх вынікі. Сярод іншых момантаў, сюды ўключана выкананне чатырох крытэрыяў Тройкі АБСЕ. Гэтыя крытэрыі поўнасцю адпавядаюць абавязацельствам Беларусі перад АБСЕ. Аднак, для таго, каб дасягнуць гэтай мэты, неабходна шчыльнае супрацоўніцтва з Кансультатыўна-назіральнай групай і БДІПЧ.
Каб заняць сваё месца ў Еўра-атлантычнай дэмакратычнай супольнасці, беларускі ўрад павінен спыніць перасьлед палітычных апанентаў, прадаставіць інфармацыю аб людзях, якія зніклі, вызваліць палітычных зняволеных, захоўваць свабоду слова і правы працоўных, прадаставіць апазіцыі доступ да дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі, спыніць прыцясненне незалежнай прэсы і ўвесці дэмакратычнае выбарчае заканадаўства і выбарчы працэс. На мінулым тыдні Злучаныя Штаты, як і іншыя, віталі вызваленне з турмы дэпутата Вярхоўнага Савета 13 склікання Уладзіміра Кудзінава. Гэтае вызваленне дае магчымасць беларускім уладам пачаць стварэнне ўмоваў, неабходных для свабодных і справядлівых выбараў. Мы спадзяемся, што далейшыя крокі будуць зробленыя ў наступныя тыдні, а значыць, гэтая магчымасць не будзе згубленая.
Дзякуй.